Свята кнігі прайшло ў Астраўцы

14:00 / 06.09.2017

Паслухаць вершы і песні, даведацца шмат цікавага з гісторыі стварэння кнігі на Беларусі змаглі ўсе, хто сабраўся на Свята кнігі, якое прайшло ў інфармацыйным цэнтры кінаканцэртнай залы “Астравец”.

bibliot4.jpg

Выставы “Знакавыя постаці Беларусі” і  “Жывая повязь часоў” знаёмілі ўдзельнікаў сустрэчы з галоўнай гераіняй свята – кнігай. Шмат станоўчых эмоцый падарылі артысты народнага ансамбля “Світанак” і паэтка Дзіяна Дабрадзея, якая чытала свае вершы.

bibliot3.jpg

bibliot7.jpg

–            Моладзь павінна ведаць, што сёлета ў нашай краіне адзначаецца 500-годдзе беларускага кнігадрукавання, а Дзень беларускага пісьменства і друку ўспрымаць як адно з галоўных святаў краіны. Важна з дзяцінства прывіць любоў да чытання і кнігі, –  адзначыла  ветэран культуры Данута Францаўна Чарнушэвіч.

bibliot8.jpg

Цікавым момантам свята стала апытанне – дзеці павязалі на дрэва пазнання каляровыя стужкі, якія сімвалізавалі розныя жанры літаратуры.

bibliot2.jpg

–            Звычайна свята кнігі прыпадае на  першы тыдзень восені. Падчас яго ва ўсіх школах і бібліятэках прайшлі інфармацыйныя гадзіны і сустрэчы. А з 11 па 18 верасня бібліятэкі запрашаюць усіх жадаючых на мерапрыемствы, якія пройдуць пад дэвізам “Чытаем па-беларуску”, –  расказала дырэктар Астравецкай цэнтральнай раённай бібліятэкі Кацярына Францаўна Аскерка.  – У рамках гэтага тыдня адбудзецца сустрэча з Таццянай Атрошанка, якая пройдзе 14 верасня ў 15.00 у кінаканцэртнай зале “Астравец”.

bibliot5.jpg

bibliot1.jpg

bibliot.jpg

bibliot6.jpg



 

 

Текст:
Фото: Елена Ярошевич