У Палушах развіталіся з летам

10:48 / 06.09.2017

pal10.jpg

Свята “Да пабачэння, лета!” прайшло ў аграгарадку Палушы.

У фае Дома культуры выставілі вырабы дэкаратыўна-прыкладной творчасці вясковыя ўмельцы Т. Мальдзіс, В. Дарашкевіч, Л. Біркоўская, Т. Вянгроўская, М. Шалуха.

pal.jpg

Тут жа праходзілі творчыя конкурсы: самы арыгінальны букет склала аматарка кветак Г. Колышка, а лепшы малюнак быў у Алены Замары і Эміліі Бараноўскай – яны намалявалі яго разам.

pal3.jpg

Песенным талентам радавалі гледачоў артысты аддзела культуры і вольнага часу,  народны калектыў народнай песні “Світанак”, а таксама А. Альховік, А. Якіменка, Н. Ліцвін,  Т. Раткевіч і Д. Максімаў.

pal8.jpg

Завіталі на свята і госці са сталіцы – сапраўдным сюрпрызам для мясцовых жыхароў стала выступленне казачага ансамбля “Бацька атаман”. Цудоўны вакал, прыгожыя касцюмы і віртуёзнае валоданне шаблямі – тут такога яшчэ не бачылі, таму пасля кожнага чарговага нумару артыстам апладзіравалі стоячы.

pal9.jpg

pal7.jpg

pal6.jpg

pal5.jpg

pal4.jpg

pal2.jpg

pal1.jpg

Іван ПЕТРЫК,

фота аўтара.

 

 

 

Текст: Главный администратор