Островчане побывали на республиканском празднике "Александрия собирает друзей"

10:16 / 16.07.2017

Дэлегацыя Астравецкага цэнтра культуры і народнай творчасці вярнулася з рэспубліканскага свята “Аляксандрыя збірае сяброў” не толькі з добрымі эмоцыямі, але і з узнагародай: прыгожы саламяны вянок майстра аддзела рамёстваў і традыцыйнай культуры Алены Ігнатаўны Малышавай быў адзначаны Дыпломам трэцяй ступені.

Конкурс купальскіх вянкоў і тэматычных праграм-прэзентацый, які праходзіў падчас святкавання Купалля, уражваў разнастайнасцю і арыгінальнасцю прадстаўленых работ. Астраўчане годна вытрымалі канкурэнцыю і змаглі здзівіць гледачоў. Гэта была не проста дэманстрацыя конкурснай работы, а міні-прадстаўленне ў суправаджэнні народнага ансамбля “Світанак”. Пад прыгожую песню на купальскую тэматыку Алена Ігнатаўна прадэманстравала сапраўдны шэдэўр – вянок з саломкі, які пераліваўся на сонцы сотнямі адценняў разнастайнасцю кветак. Такая прыгажосць не магла застацца незаўважанай – работа астраўчанкі была адзначана Дыпломам.

Падчас свята працавала падвор’е Астравецкага цэнтра культуры і народнай творчасці, дзе можна было палюбавацца арыгінальнымі вырабамі з дрэва і саломкі і паслухаць задорныя песні ў выкананні народнага ансамбля “Світанак”.

Марына МАЦКЕВІЧ,

ostrov-red.matskevich@tut.by.

Текст: Главный администратор