В Подольцах отметили праздник деревни

15:55 / 12.07.2017

Лета – час новых адкрыццяў, цікавых падарожжаў і, канешне ж, добрага адпачынку. Мы часта чуем ад знаёмых, сяброў, калегаў, асабліва ад тых, хто большую частку жыцця праводзіць у горадзе: “Паеду адпачываць на вёску!” А як жа выглядае сапраўдны адпачынак на вёсцы ў мяне атрымалася даведацца!

9 ліпеня аграгарадок Падольцы сабраў сваіх жыхароў і гасцей на святочны падворак. На свята вёскі людзі збіраюцца з вялікім задавальненнем – гэта цудоўная магчымасць на час забыць пра штодённыя клопаты і ўсім разам, з песнямі ды танцамі, падвесці вынікі за чарговы год жыцця маленькай радзімы.

veskapadolcy1.jpg

Па добрай традыцыі выбралі самага старэйшага жыхара вёскі – ім стала Юанна Іванаўна Грыкень. А самым маленькім жыхаром, які яшчэ толькі пабачыў яскравае сонейка, з’яўляецца Марыя Каралькевіч.

Цёплыя словы падзякі і памятныя падарункі атрымалі гаспадары лепшага падворка – Іван і Тэрэса Качканы. А вось “тытул” лепшага кветкавода быў прысвоены Ларысе Іванаўне Сасноўскай: кветкавую прыгажосць яна стварае не першы год і нават самы звычайны падворак можна ператварыць у казку.  Прыкладам для ўсіх стала сям’я Бабіч. Вера Іванаўна і Міраслаў Іосіфавіч сумесна пражылі 57 год – гэтаму можна толькі пазайздросціць. Алена і Віталь Давідовічы са сваімі дзеткамі атрымалі “тытул” шматдзетнай сям’і.

veskapadolcy2.jpg

На свяце была пазітыўная і ўтульная атмасфера: дарослыя і маленькія зоркі радавалі аднавяскоўцаў сваёй творчасцю. Дзяцей вабілі атракцыёны, салодкая вата і паветраныя шарыкі. Пасля святочнага канцэрта моладзь і дарослых жыхароў чакала дыскатэка.

На гэтым святы не спыняюцца! Падарожнічайце – і адпачывайце!

Дзіяна БАРАНОЎСКАЯ.

Текст: Главный администратор