В Островце прошёл отборочный тур вокалистов в рамках конкурса "Новые имена Беларуси"

09:00 / 07.02.2016
ostrovets_by_микрофон звездныйНаша газета расказвала пра раённы этап прафсаюзнага конкурсу творчасці працоўных калектываў «Новыя імёны Беларусі-2016» у сферы дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва. Паралельна праходзіў і завочны адборачны тур вакалістаў – і лепшыя нумары былі адпраўлены на вобласць.

У выніку пакараць абласное журы будуць Анастасія Мажэйка і Алег Уласік з пранікнёным і эмацыйным маналогам Айседоры Дункан “Есенин”, творчая група Астравецкай цэнтральнай раённай бальніцы з тэатралізавана-музычным прадстаўленнем і квартэт у складзе Юрыя Інаровіча, Яраслава Вянгроўскага, Алега Уласіка і Руслана Юргелянца з песняй “Бацькоўскі зруб”.
Пажадаем ім удачы!

------------------------------
Марына МАЦКЕВІЧ.