В Островце обсудили итоги Года культуры

14:08 / 27.12.2016
1565
13
эмблема год культурыЯк вядома, 2016 год Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнкі быў аб’яўлены Годам культуры. На фінішы яго галоўнае ўпраўленне ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Гродзенскага аблвыканкама прапанавала правесці ў раёнах адкрыты дыялог, падчас якога падвесці “культурныя” вынікі адыходзячага года, успомніць добрыя справы і мерапрыемствы і ўзгадаць праблемы, якія не ўдалося вырашыць. Для гэтага ў рэдакцыі “Астравецкай праўды” было вырашана правесці “круглы стол”, за якім звычайна абмяркоўваюцца актуальныя пытанні жыцця раёна. А папярэдне мы папрасілі чытачоў выказаць свае меркаванні аб тым, як прайшоў у нашым раёне Год культуры, на сайце газеты ці хоць бы прагаласаваць у спецыяльным апытанні на зададзеную тэму.

Каментарыі чытачоў можна пачытаць на сайце “Астравецкай праўды” ostrovets.by – надрукаваць іх няма магчымасці, бо абмеркаванне атрымалася вельмі бурным: цяжка ўспомніць тэму, якая б выклікала такі шквал жадаючых выказацца.

Актыўнай і неадназначнай была размова і за “круглым сталом”. У ёй прынялі ўдзел намеснік старшыні райвыканкама Віктар Збігневіч Свіла, намеснік начальніка аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Кацярына Леанідаўна Лянкевіч, дырэктар Астравецкага раённага Цэнтра культуры і народнай творчасці Наталля Валер’еўна Літвін, загадчыца аддзела культуры і дасугу аграгарадка “Гервяты” Наталля Аляксандраўна Бялячыц, намеснік пракурора раёна Дзмітрый Анатольевіч Дамарад, старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў Расціслаў Іванавіч Бразінскі, былая загадчыца раённага аддзела культуры, наведвальнік амаль усіх раённых мерапрыемстваў Данута Францаўна Чарнушэвіч, жыхарка Міхалішак, актыўны глядач Тарэса Уладзіславаўна Бернюкевіч.

%d0%ba%d1%80%d1%83%d0%b3%d0%bb%d1%8b%d0%b9-%d1%81%d1%82%d0%be%d0%bb-%d0%ba%d1%83%d0%bb%d1%8c%d1%82%d1%83%d1%80%d0%b0

Ніна Рыбік:

– Найперш хачу папрасіць усіх удзельнікаў нашага “круглага стала” даць сваю ацэнку таму, як у раёне прайшоў Год культуры. Што можна запісаць у “актыў”, а што – у “пасіў”?

%d0%ba%d1%80%d1%83%d0%b3%d0%bb%d1%8b%d0%b9-%d1%81%d1%82%d0%be%d0%bb-%d0%ba%d1%83%d0%bb%d1%8c%d1%82%d1%83%d1%80%d0%b0-%d1%81%d0%b2%d0%b8%d0%bb%d0%bb%d0%beВіктар Свіла:

– Калі Прэзідэнт краіны пад-пісваў Указ аб аб’яўленні 2016 года Годам культуры, то, трэба думаць, задачай было прыцягнуць увагу дзяржаўных органаў, усяго грамадства да падзей і праблем, якія існуюць у гэтай галіне. Ну і, адпаведна, сама культура павінна была справай адказваць на такую ўвагу, паказаць, на што здатныя яе спецыялісты.

Але, перш чым мы пярэйдзем да абмеркавання тэмы “круглага стала”, хочацца нагадаць, што адыходзячы год для нашага раёна быў вельмі напружаны ў фінансавым плане – і не толькі для культуры, а для ўсёй бюджэтнай сферы. Дастаткова сказаць, што нават даручэнне Прэзідэнта краіны аб выдзяленні 12 працэнтаў бюджэтнага фінансавання на камплектаванне бібліятэк мы сёлета, у Год культуры, не змаглі выканаць.

Але сёе-тое нам усё ж удалося зрабіць: да прыкладу, адрамантаваць Рытаньскі Дом культуры. Распрацоўваецца праектна-каштарысная дакументацыя на будаўніцтва шматфункцыянальнага комплексу, які дазволіць палепшыць умовы працы работнікаў культуры і адпачынку – усіх жыхароў горада і раёна. У наступным годзе плануем перавесці ў новае памяшканне дзіцячую бібліятэку, якая зараз знаходзіцца ў прыстасаваным будынку.

%d0%ba%d1%80%d1%83%d0%b3%d0%bb%d1%8b%d0%b9-%d1%81%d1%82%d0%be%d0%bb-%d0%ba%d1%83%d0%bb%d1%8c%d1%82%d1%83%d1%80%d0%b0-%d0%bb%d0%b5%d0%bd%d0%ba%d0%b5%d0%b2%d0%b8%d1%87Кацярына Лянкевіч:

– Так, год быў складаны – але супрацоўнікі нашага аддзела стараліся прадумаць і арганізаваць розныя мерапрыемствы, запрашаць артыстаў з тым, каб маглі прыгожа і культурна адпачыць усе – дзеці, дарослыя, моладзь, людзі старэйшага пакалення…

Віктар Свіла:

– Напэўна ж, напачатку Года культуры складалі адпаведны план, зацвярджалі мерапрыемствы па яго правядзенні. Сёння ўжо можна аналізаваць, ці выкананы яны?

%d0%ba%d1%83%d1%80%d0%b3%d0%bb%d1%8b%d0%b9-%d1%81%d1%82%d0%be%d0%bb-%d0%bf%d0%be-%d0%ba%d1%83%d0%bb%d1%8c%d1%82%d1%83%d1%80%d0%b5-%d0%bb%d0%b8%d1%82%d0%b2%d0%b8%d0%bdНаталля Літвін:

– Я лічу, што мы паспяхова выканалі запланаваныя на Год культуры мерапрыемствы. Адыходзячы год быў насычаны рознымі культурнымі падзеямі – людзі, што пішуць каментарыі на сайце, напэўна, іх не наведвалі. У вобласці мы на добрым рахунку: прымаем годны ўдзел ва ўсіх абласных мерапрыемствах, нас хваляць, мы заваёўваем прызавыя месцы ў аглядах і конкурсах. І для насельніцтва праводзілі шмат новага і цікавага.

Год пачаўся з тэатралізаванага навагодняга прадстаўлення “Ча-роўнае люстэрка”. Упершыню мы правялі цудоўны калядны канцэрт “Віфлеемская зорка”, арганізавалі маладзёжны фестываль “Тутсі”. Праходзілі святы нацыянальных культур. З апошніх знаходак – “Культурная пятніца”, якую мы праводзілі ў рэстаране “Вясёлка” сумесна з раённай спажывецкай кааперацыяй і пры ўдзеле гурта “Вегас-бэнд”.

Не засталіся па-за ўвагай і вясковыя жыхары – да прыкладу, вядомы беларускі артыст Саша Нэма правёў гастрольны тур па аграгарадках раёна за сімваліч-ны ганарар. Праводзіліся святы вёсак. Насычаным жыццём жыве аддзел культуры аграгарадка “Гервяты”.

%d0%ba%d1%80%d1%83%d0%b3%d0%bb%d1%8b%d0%b9-%d1%81%d1%82%d0%be%d0%bb-%d0%ba%d1%83%d0%bb%d1%8c%d1%82%d1%83%d1%80%d0%b0-%d0%b1%d0%b5%d0%bb%d1%8f%d1%87%d0%b8%d1%86Наталля Бялячыц:

– Не буду гаварыць за ўсіх, але ў Рымдзюнскім Доме культуры сёлетні год быў насычаны на падзеі і мерапрыемствы. І гэта былі не толькі гастрольныя канцэрты – такіх прайшло чатыры – гэта, я лічу, не многа і не мала, самае тое.

Галоўная мэта, якую я ставіла перад сабой, калі ўзначаліла гэты аддзел, – захаванне спадчыны, традыцый, звычаяў нашага ўнікальнага краю. І мы для гэтага многае робім. Новы віток у сваім развіцці атрымаў фальклорны калектыў “Жыльвіціс”. Да яго далучыўся і дзіцячы калектыў “Жыльвіцелес”. Дзеці і нашы бабулькі разам прыходзяць на рэпетыцыі, развучваюць песні – і малыя ў старэйшых пераймаюць звычаі, уменні, традыцыі, у размове за кубкам гарбаты даведваюцца пра тое, як жылі іх продкі, – пра гэта ні ў адным падручніку не прачытаеш.

І на “гастролі” нашы бабулькі сталі выязджаць: тры гады яны не прымалі ўдзел у фестывалі нацыянальных культур, а ў мінулым годзе з адборачнага тура ў Лідзе прывезлі ажно тры дыпломы: зачаравалі ўсіх сваёй нацыянальнай кухняй, песнямі, строямі…

Мы бязмежна ганарымся, што старэйшая ўдзельніца “Жыль-віціса” Марыя Юльянаўна Ма-жэйка сёлета атрымала абласную прэмію імя А.І. Дубко.

У нас ёсць музейны пакой, дзе сабраны старадаўнія прылады працы і дзе дэманструецца спрадвечная “Дарогу лёну” – мы падалі праект на ўдзел у трансгранічным супрацоўніцтве: марым зрабіць гэты музей яшчэ больш цікавым, інтэрактыўным.

Праводзім і іншыя мерапрыемствы.  “Вясеннія вечары паэзіі” сталі ўжо традыцыйнымі – да нас штогод прыязджаюць літоўскія паэты і чытаюць свае вершы. Сёлета мы запрасілі і астравецкіх майстроў слова – і, нягледзячы на рознасць моў, сустрэча атрымалася цёплай і шчырай: усе цудоўна разумелі адзін аднаго.

Сёлета мы адзначылі два значныя юбілеі – 15-годдзе аддзела культуры і 20-годдзе абедзвюх Рымдзюнскіх школ – і гэта таксама вылілася ў цікавыя і неардынарныя святы. А запланаваны тыдзень літоўскай культуры перарос у месячнік з шэрагам цікавых мерапрыемстваў, апафеозам якога стаў канцэрт Дзяржаўнага ансамбля песні і танца Літвы “Летува”.

У нашым аддзеле культуры дзейнічае 11 клубных фармі-раванняў – і дзеці  на іх пасяджэнні збіраюцца нават часцей, чым прадугледжана графікам: ім цікава разам, хочацца ствараць нешта новае, прыгожае.

Але, напэўна, мы  нічога не змаглі б зрабіць без узаема-дзеяння з установа-мі і арганізацыямі, што дзейнічаюць на тэрыторыі Гервяц-кага сельсавета. Да прыкладу, тыя ж юбілеі школ і адзела культуры арганізоўвалі і праводзілі разам. Гэтаксама і з іншымі арганізацыямі – СВК, лясгасам: калі ім патрэбна “культурная” падтрымка, мы заўсёды гатовы дапамагчы, яны ў выпадку неабходнасці выручаюць нас.

Ну а калі што не так – не бывае ж, каб усё і паўсюль ішло гладка, без сучка і задзірынкі, – то стараемся перакрыць гэта станоўчымі эмоцыямі.

Расціслаў Бразінскі:

– Раней, калі я працаваў у іншай сферы, дзейнасць ра-ботнікаў культуры не здавалася мне такой важнай і складанай. Цяпер, калі сутыкаюся з імі часцей, то не перастаю здзіўляцца: колькі сіл трэба ўкласці, каб арганізаваць самае, здавалася б, простае мерапрыемства! А тымі людзьмі, якія ўмеюць рабіць такія цуды, як, да прыкладу, Алена Малышава, якая са сваімі саламянымі вырабамі прымала ўдзел у фінале рэспубліканскага прафсаюзнага конкурсу “Новыя імёны”, я проста захапляюся!

Тыя мерапрыемствы, што праводзілі прафсаюзы разам з культурай – конкурс “Новыя імёны”, тыдзень прафсаюзнай культуры – на маю думку, прайшлі цікава і на добрым узроўні.

%d0%ba%d1%80%d1%83%d0%b3%d0%bb%d1%8b%d0%b9-%d1%81%d1%82%d0%be%d0%bb-%d0%ba%d1%83%d0%bb%d1%8c%d1%82%d1%83%d1%80%d0%b0-%d1%87%d0%b5%d1%80%d0%bd%d1%83%d1%88%d0%b5%d0%b2%d0%b8%d1%87Данута Чарнушэвіч:

– Сёння я, як і большасць жыхароў нашага раёна, – спажывец паслуг культуры, для якіх, уласна кажучы, і арганізоўваюц-ца ўсе святы, канцэрты, мерапрыемствы. Але пры гэтым я ведаю, колькі нябачнай гледачу працы трэба зрабіць, каб усё прайшло гладка, цікава і прыгожа. Часта нават спрабую растлумачыць гэта тым гледачам, якія пачынаюць незадаволена “бурчэць”. Але і работнікам культуры таксама трэба чуць і ўспрымаць думкі людзей, для якіх яны працуюць – не дзеля ж саміх сябе ж яны выходзяць на сцэну!

Увогуле я хачу сказаць ра-ботнікам культуры, маім былым калегам, вялікі дзякуй за іх напружаную і не заўсёды ацэненую працу. Сёлетні Год культуры дазволіў многае зрабіць у гэтай галіне і ў краіне, і ў нашым раёне.

Але, мне здаецца, што дзейнасць работнікаў культуры сёння скіравана крыху не ў тое рэчышча – усе гэтыя відовішчы, шоу, канцэрты – безумоўна, важныя, але не асноўныя. Галоўнае – тая культурная спадчына, якая ёсць у нашым унікальным шматнацыянальным раёне. Многае з яе мы ўжо беззваротна страцілі – і працягваем бяздумна траціць. Чаму б не павучыцца ў суседзяў, і не толькі ў нашай вобласці, але і ў Мінскай і Віцебскай? Часам чытаю ў СМІ – і зайздрасць бярэ: там фестываль чарніц праводзяць, там – вішні, там – яблыкаў, там іграюць цымбалы і гармонік, там “Кола часу” круціцца… А ў нас хіба няма чаго паказаць, пра што расказаць? Ды ў кожным сельсавеце можна знайсці свае адмецінкі!

У мяне цяпер часу вольнага шмат, і часта, гуляючы па горадзе ці ў лесапарку, я сустракаюся і размаўляю з людзьмі, што прыехалі да нас будаваць атамную электрастанцыю. Яны цікавяцца: чым ваш раён адметны, што ў ім ёсць такога, чаго няма ў іншых рэгіёнах Беларусі? Пачынаю расказваць пра нашу самабытнасць, шматнацыянальнасць, а ў мяне пытаюць: дзе гэта можна пабачыць і пачуць? І няма чаго адказаць на гэтае пытанне…

Я разумею: калектыў у аддзеле культуры зараз малады, многага не ведае, а падказаць няма каму. Я з задавальненнем параіла б нешта, расказала – калі, вядома, у некага будзе жаданне пацікавіцца…

%d0%ba%d1%80%d1%83%d0%b3%d0%bb%d1%8b%d0%b9-%d1%81%d1%82%d0%be%d0%bb-%d0%bf%d0%be-%d0%ba%d1%83%d0%bb%d1%8c%d1%82%d1%83%d1%80%d0%b5-%d0%b1%d0%b5%d1%80%d0%bd%d1%8e%d0%ba%d0%b5%d0%b2%d0%b8%d1%87Тарэса Бернюкевіч:

– Я пачытала каментарыі, якія змешчаны на сайце, – і не згодна з тымі адмоўнымі ацэнкамі, што там прыводзяцца. Мне, да прыкладу, вельмі падабаецца, як працуе раённая культура і тыя мерапрыемствы, якія праводзяць яе супрацоўнікі. Наша сям’я больш за ўсё любіць наведваць канцэрты, на якія чамусьці так нападаюць “каментатары”, – дзеля іх мы не лянуемся кожны раз прыязджаць у Астравец з Міхалішак. І ў гэтым сэнсе хапала і колькасці, і якасці, і разнастайнасці: былі і артысты эстрады, і размоўны жанр, і гумар, і сатыра. Канцэрты, якія рыхтавалі нашы работнікі культуры, таксама былі вельмі якасныя.

Дзмітрый Дамарад:

– У сённяшнім пасяджэнні “круглага стала” я прымаю ўдзел не як службовая асоба, а як звычайны, па словах Дануты Францаўны, спажывец культурніцкіх паслуг.

Калі ішоў у рэдакцыю, то спадзяваўся, што за нашым “круглым сталом” пойдзе сур’ёзная размова пра тое, якія недахопы былі ў Год культуры, пра станоўчыя вынікі, задзел, які мы павінны выкарыстаць у наступныя гады. На жаль, такой размовы не адбылося: усё звялося да абмеркавання мерапрыемстваў, якія, вядома ж, праводзіліся ледзь не штодня, ды нараканняў на тых, хто пісаў каментарыі на сайце. Але, напэўна, варта падумаць, адкуль і чаму бяруцца такія каментарыі. Дыму ж без агню не бывае…

Віктар Свіла:

– Не магу не пагадзіцца з Дзмітрыем Анатольевічам і мушу нагадаць байкапісца Івана Андрэевіча Крылова, які казаў, што на люстэрка не варта наракаць… Пры аналізе каментарыяў на сайце не трэба гарачыцца, а варта задумацца, як арганізаваць культурнае абслугоўванне на-сельніцтва з улікам крытычных заўваг, жыць і працаваць далей, у наступным годзе.

%d0%ba%d1%80%d1%83%d0%b3%d0%bb%d1%8b%d0%b9-%d1%81%d1%82%d0%be%d0%bb-%d0%bf%d0%be-%d0%ba%d1%83%d0%bb%d1%8c%d1%82%d1%83%d1%80%d0%b5-%d0%b4%d0%be%d0%bc%d0%b0%d1%80%d0%b0%d0%b4Дзмітрый Дамарад:

– На вялікі жаль, я не пачуў сёння адказаў на пытанні, якія мяне, як жыхара Астравеччыны, хвалююць найбольш. Не прагучала ні слова пра самую балючую, на маю думку, праблему раённай культуры – раённы музей: не зразумела, калі ж ён нарэшце з’явіцца? Здаецца, у наступным годзе мы будзем адзначаць 5-гадовы юбілей музея, якога няма, – унікальная з‘ява. Я ўсё ра-зумею: адсутнасць памяшкання, цяжкае фінансавае становішча, але нават у гэтых умовах можна нешта рабіць – праводзіць выязныя і перасоўныя выставы са збораў існуючага фондасховішча.

Мяне вельмі хвалюе, куды і чаму знік Бабраўніцкі музей і дзе зараз тыя ўнікальныя экспанаты, што ў ім захоўваліся? Я б хацеў пачуць адказ на пытанне, дзе падзелася “Кемяліна” – думаю, не аднаму мне цікава дазнацца прычыны, з-за якіх развальваюцца калектывы такога ўзроўню і прафесіяналізму.

Але ўсе гэтыя прынцыповыя пытанні дзейнасці раённай культуры сёння нават не абмяркоўваліся – мы заняліся самаўсхваленнем, расповедамі пра тое, якія мы харошыя і як цудоўна працавалі ўвесь мінулы год.

Ніна Рыбік:

– Магчыма, нехта адкажа на пытанні, якія хвалююць, трэба думаць, не аднаго Дзмітрыя Анатольевіча?

Віктар Свіла:

– Што датычыцца музея, то ён у нас існуе як юрыдычная асоба, створана нават экспазіцыя, прысвечаная нашаму знакамітаму земляку, паэту і святару Казіміру Сваяку, якая дзейнічае на яго радзіме ў вёсцы Барані. Але дагэтуль раённы музей з-за шэрагу прычын не мае свайго памяшкання. У шматфункцыянальным комплексе, пра які я ўжо ўзгадваў, плануецца размясціць цэнтр культуры, бібліятэку і музей – для яго будзе адведзены першы паверх.

Кацярына Лянкевіч:

– Што тычыцца Бабраўніцкай бібліятэкі-музея, то пасля яе закрыцця экспанаты, што там заставаліся, былі перададзены ў фондасховішча раённага музея.

Наталля Літвін:

– Кіраўнік ансамбля “Кемяліна” Сяргей Віктаравіч Дзям’янчык адмовіўся працаваць з калектывам – многія ўдзельнікі ансамбля жывуць у Кямелішках, і на рэпетыцыі ён кожны раз ездзіў на сваёй машыне. А праводзіць рэпетыцыі ў Астравецкай школе мастацтваў – зноў жа жанчын з Кямелішак трэба падвозіць. Ну не хоча чалавек працаваць – яго ж не прымусіш! Да таго ж многія ўдзельнікі ансамбля, той жа Сяргей Сяўко, змянілі месца працы і цяпер ім цяжка зрывацца з работы для гастрольных паездак. Прычын шмат…

Магчыма, знойдзецца нехта іншы, ці Сяргей Віктаравіч усё ж вернецца – і “Кемяліна” адро-дзіцца.

Ніна Рыбік:

– Як я ўжо гаварыла, тэма падвядзення вынікаў Года культуры стала самай абмяркоўваемай на сайце нашай газеты, прычым меркаванні выказваліся самыя розныя. Прыводзіць іх усе няма ні магчымасці, ні неабходнасці – кожны жадаючы можа сам пачытаць. Але, калі абагуліць асноўныя прэтэнзіі, што выказваліся да раённай культуры, то яны зводзяцца да некалькіх. Першая і самая папулярная: мала сваіх мерапрыемстваў, усё культурнае жыццё звялося да канцэртаў заезджых “зорак”. І, як працяг тэмы: куды падзеліся ранейшыя цікавыя праекты – “Дзве зоркі”, “Міні-міс”, “Зорны дождж”, “Цудоўная пяцёрка” і іншыя? Што можна сказаць людзям у адказ на іх прэтэнзіі?

Віктар Свіла:

– Я б не стаў вынікі Года культуры ацэньваць толькі па тых мерапрыемствах, якія праходзілі ў раёне. Да таго ж і тыя каляндарныя штогадовыя святы, пра якія гаварылі ў каментарыях, – Дзень Перамогі, Дажынкі і іншыя – таксама трэба рыхтаваць так, каб яны прайшлі на дастойным узроўні, напаўняць канкрэтным зместам.

Але ж былі і іншыя праекты, фестывалі, перамогі. Прэмію А.І. Дубко атрымала народны майстар Марыя Юльянаўна Мажэйка. На дастойным узроўні прайшоў рэгіянальны фестываль “Адна зямля”. Стаў своеасаблівай візітнай карткай Астравеччыны канцэрт вакальнай і арганнай музыкі ў Гервяцкім касцёле – вядома, гэта заслуга наперш ксяндза-пробашча Леаніда Несцюка, але ў Год культуры над вырашэннем задач, пастаўленых кіраўніком дзяржавы, павінны былі працаваць не толькі дзеячы культуры, але і ўсё грамадства.

Канешне, у гэтых каментарыях ёсць і слушныя заўвагі і прапановы, аб’ектыўная крытыка – у прыватнасці, таго, што зніклі цікавыя праекты, развалілася “Кемяліна”. Чаму гэта адбылося – можна разважаць і аналізаваць, але кожная з’ява ў сваім развіцці праходзіць так званую “кропку біфуркацыі”, пасля якой альбо выходзіць на больш высокі ўзровень, альбо перастае існаваць. Калі па нейкай аб’ектыўнай прычыне зніклі адны праекты і калектывы – трэба думаць, чым і як іх замяніць.

Наталля Літвін:

– Мы запланавалі мноства цікавых праектаў, але на рэалізацыю іх патрэбны сродкі – дзе іх узяць? Віктар Збігневіч ужо гаварыў пра тое, якім у фінансавым плане быў сёлетні год.

Кацярына Лянкевіч:

– У дадатак хачу сказаць, што і арганізацыя канцэрта той самай “зоркі” эстрады – справа не самая простая: трэба безліч разоў пазваніць, дамовіцца, узгадніць усе дэталі. Але нашы людзі не вельмі ахвотна ідуць на канцэрты – нават на спектаклі мінскіх тэатраў не збіраліся поўныя залы. Не ведаю, што трэба тым, хто пісаў гэтыя каментарыі…

Данута Чарнушэвіч:

– А вы спытайце! Вось будзеце складаць план работы на наступны год – і прапануйце жыхарам раёна ўнесці свае прапановы, у тым ліку і праз газету – магчыма, тады і залы будуць поўныя, і незадаволеных стане менш.

Я б параіла больш цесна супрацоўнічаць з працоўнымі калектывамі, грамадскімі арганіза-цыямі – без іх вам не справіцца. Калі ў канцэрце ўдзельнічаюць толькі работнікі культуры, якім да таго ж трэба яшчэ пракантраляваць мноства арганізацыйных момантаў – дзе ж яны ўсё паспеюць і за ўсім угледзяць? Шукайце таленты – іх у нас нямала.

Наталля Літвін:

– Самае крыўднае, што паліваюць брудам работнікаў культуры якраз тыя, хто на мерапрыемствы не ходзіць!

Ніна Рыбік:

– Пра “паліванне брудам” давайце не будзем! Па-першае, мы самі звярнуліся да чытачоў газеты з просьбай даць ацэнку таму, як у раёне прайшоў Год культуры. А, па-другое, “бруду” ад тых, хто хваліў работу раённай культуры, было не менш, калі не больш, чым ад тых, хто яе крытыкаваў. Таму прапаную пакінуць карэктнасць каментарыяў на сумленні іх аўтараў і пагаварыць пра сутнасць пытанняў, якія прагучалі.

Яшчэ адным нараканнем было тое, што зараз у культуры няма каму працаваць…

Наталля Літвін:

– Наш метадыст па тэатральным мастацтве Ганна Віктараўна Ашоўская заняла першае месца ў вобласці, падрыхтаваны ёю калектыў падатковай інспекцыі таксама быў прызнаны лепшым у абласным конкурсе – гэта што, не паказчык прафесійнага ўзроўню? Анастасія Мажэйка стала другой у абласным конкурсе маладых спецыялістаў, Іван Дзятловіч перамог у міжнародным конкурсе – гэта аб нечым сведчыць? Сёлета два нашы калектывы ўпершыню запрасілі на “Славянскі базар” – такога не было ў гісторыі!

Так, кадры ў культуры абнавіліся, прыйшлі новыя людзі – але гэта не азначае, што працаваць няма каму.

Праблемы ў нас на вёсцы – за такую мізэрную зарплату цяжка знайсці жадаючых працаваць суткамі, без выхадных і святаў.

Ніна Рыбік:

– Год культуры, які, на думку адных, прайшоў у нашым раёне вельмі паспяхова, а па меркаваннях іншых, нічым адметным не вызначыўся, тым не менш заканчваецца. Наступны год аб’яўлены Годам навукі – але гэта не азначае, што культурнае жыццё ў раёне спыніцца. Як вы лічыце, над чым раённай культуры трэба працаваць у наступным годзе? Якія цікавыя мерапрыемствы, праекты, канцэрты чакаюць жыхары раёна, маленькая частка якіх прысутнічае за гэтым “круглым сталом”?

Дзмітрый Дамарад:

– У наступным годзе трэба працаваць над вырашэннем тых задач, якія былі пастаўлены Прэзідэнтам краіны пры падпісанні Указа аб аб’яўленні 2016 года Годам культуры – мы нават за гэтым “круглым сталом “ пра іх забываемся і апускаемся да размоў пра нейкія дробныя тэмы, канкрэтныя мерапрыемствы замест таго, каб абмеркаваць больш сур’ёзныя, глабальныя пытанні – тую ж сітуацыю з раённым музеем, згортванне мастацка-выставачнай дзейнасці і іншае. А між тым, Год культуры быў аб’яўлены, цытую, “з мэтай фарміравання высокай культуры грамадства, зберажэння культурнай спадчыны і народных традыцый, выхавання ў грамадзянах любові да сваёй Айчыны”. Напэўна, немагчыма ўсё зрабіць за год – нават калі гэта Год культуры, але мы маглі кінуць у глебу насенне, якое дало б усходы ў будучыні. На жаль, мне здаецца, што гэтага не адбылося. Таму займацца гэтым давядзецца ў будучым і ў наступных гадах – выхоўваць сапраўды культурных людзей, патрыётаў сваёй радзімы, а не спажыўцоў, для якіх паняцце культуры зводзіцца да пенных шоу, дыскатэк, “культурнага адпачынку” ў рэстаране.

%d0%ba%d1%80%d1%83%d0%b3%d0%bb%d1%8b%d0%b9-%d1%81%d1%82%d0%be%d0%bb-%d0%ba%d1%83%d0%bb%d1%8c%d1%82%d1%83%d1%80%d0%b0-%d0%b1%d1%80%d0%b0%d0%b7%d0%b8%d0%bd%d1%81%d0%ba%d0%b8%d0%b9Расціслаў Бразінскі:

– Я баюся, што, калі нашы работнікі культуры будуць імкнуцца ахапіць усё, іх проста не хопіць. Павінна быць нейкая канцэпцыя, канкрэтныя задачы, над якімі яны будуць працаваць. Так, для мяне вельмі важна, каб дзеці ведалі, як жылі і працавалі іх продкі. Памятаю, калі я малым прыязджаў да дзеда ў вёску, для мяне самым вялікім шчасцем было зайсці ў хлеў, дзе знаходзіліся яго інструменты. А неяк прывёз дахаты цэп, якім некалі снапы малацілі, – ніхто з маіх дзяцей не змог здагадацца, што гэта такое. І канцэрт мне, як радавому гледачу, хацелася б паслухаць той, у якім выйдуць на сцэну знаёмыя людзі, якія спяваюць, танцуюць, іграюць, можа, не вельмі дасканала з прафесійнай кропкі гледжання – затое з душой. Хоць я разумею, што для маладых гэта, можа, “не фармат” – як для нас “не фармат” тое, што цікавіць іх. Напэўна, патрэбны і шоу, і музейныя выставы – вось толькі як гэта спалучыць?

Кацярына Лянкевіч:

– Хочацца падзякаваць усім, хто пакінуў свае каментарыі на сайце, абмяркоўваючы вынікі Года культуры. Мы прааналізуем іх усе і пастараемся ўлічыць канструктыўныя заўвагі і прапановы пры складанні плана работы на наступны год. А калі ў некага ёсць яшчэ нейкія цікавыя прапановы, то будзем рады іх пачуць.

Ніна РЫБІК.

Комментарии
0
Гость
Пагаварылі глухі са сляпым... Адны -- пра захаванне культурнай спадчыны, другія -- пра "Культурную пятніцу" ў рэстаране. Вось гэта і ёсць узровень нашых кіраўнікоў ад культуры! І нашто ім той музей - там жа не пасядзіш "культурна", не патанцуеш...
Имя Цитировать 0
0
Гость
Не то слово... "Обсудил глухой с немым то, как слепой видел, что безногий по воде ходил".
Уважаемые работники культуры "брудам" вас никто не поливал. Были заданны конкретные вопросы, на которые ответы так и не прозвучали. Я уверена что жители агрогородков довольны тем, что проводится у них. И это явно работали те, кто в этих агрогородках работает, культурологи в том числе. К примеру, я лично знакома с Натальей Белячиц. Великолепная женщина и невероятный организатор. Про таких говорят - это у нее в крови. И ожили с ее приходом и Рымдюны и Гервяты.
Почему таких нет в Островце? Одно когда я езжу на соревнования и занимаю места, а на месте шиш с маслом. Никакой толковой активности. Предложить концерт залетной звезды - это одно. А вот организовать своих - это другое. Я повторюсь - ходила на мероприятия, на концерты, на спектакли. %70-80 оставили крайне негативное впечатление. Может быть я слишком привередлива. Но все же. Хочется чтоб поактивнее были наши работники культуры.
А что касаемо музея... Как-то по работе мне понадобилось туда обратиться. Я была весьма удивлена тем, что у нас оказывается!!! есть музей?! А во-вторых я его час найти не могла( Печалька...
Имя Цитировать 0
0
Гость
Есть такие люди, которым всю жизнь не угодишь и "Deafe" в том числе. То они пешеходный переход перейти не могут, то ГАИ не дежурит где им хочется и тут работники культуры виноваты, что им культпросвет не устроили. А самим развиваться слабо? Пойти взять книгу в библиотеке и прочитать, посетить выставку или музей? Или вам нужно построить несколько музеев в Островце или театров на год культуры? Работники культуры должны вам штамповать концерты, как завод кирпичи, смешно. Пригласить приезжего артиста нужно тоже уметь и все организовать. Я и так не понимаю как наши культработники могут за такую зарплату петь и танцевать. Было бы на 10-20 мероприятий больше, я уверен все равно были бы  недовольные. Будет какой-нибудь год спорта, а они жирные как были так и останутся и будет кто-то виноват.
В общем, в год культуры хотя бы вели себя все люди вежливо,не грубили, культурно общались и это уже было б хорошо, не говоря об проведении и посещений разных мероприятий.
Имя Цитировать 0
0
Гость
Смешно: планы все выполнили, а какие? По продаже поп-корна, реализации продукции изделий народного творчества , проведению платных мероприятий и утренников? Так это не Год культуры. А по поводу не хватает денег - их у всех не хватает, например, в школах для детей проводят праздники и конкурсы - заметьте, бесплатно.
По поводу, Год культуры для всех и каждый должен был в него включиться - не спорю, только организатором выступать должен кто-то один - а это непосредственно функция культуры. В так называемом отчете отдела, который курирует эту сферу, были упомянуты мероприятия, но ни об одном из них не говорилось, что оно было проведено в сотрудничестве с кем-то еще. Молодец хоть Наталья Белячиц не "постеснялась" сказать, что работает сообща с другими организациями - подсказала "рецепт" успешности дела своим коллегам, только услышат ли - привыкли тянуть одеяло на себя. А потом, как критика пошла, оказалось все банально - денег нет, мне кажется, желания нет - не все упирается в деньги.
А про некоторые кадры - культура, в первую очередь, научите их культуре поведения, внешнего вида!
А "Кемелина" - оказывается ее руководитель "виноват" в том, что не захотел ездить на своей машине на репетиции и коллективу добираться тоже нет возможности в Островец - уважаемые, так это вы должны организовать эти рабочие моменты, они получают зарплату, чтобы кормить свою семью, а не благотворительностью заниматься, вы же не ездите за свой счет по служебным делам!
Действительно, собрались, потому что нужно было, а воз и ныне там.
Имя Цитировать 0
0
Гость
Алексей, о вежливости, по-моему не в Год культуры надо говорить, это от воспитания идет - и не важно 5 тебе лет или 25. А про "такую" зарплату вы не правы: каждый выбирает рабочее место сам и профессию тоже, это во-первых, а во-вторых, кто хочет удержать хорошие кадры, то найдет возможность и заплатить.
Имя Цитировать 0
0
Гость
Уважаемый Алексей. Кроме посещения мероприятий в Островце езжу в другие города на мероприятия. Ходим с детьми в библиотеку, личная библиотека тоже немаленькая. Музеи посещаем, жаль что у нас только фондохранилище. Как говорится - культурно просвещаемся. Я не отношусь к вечно недовольным, но свое "фи" по отношению к пустым обещаниям и невыполнению прямых обязанностей выскажу всегда.
Я не говорю что совсем тут все плохо. Были и мероприятия, на которых было невероятно приятно и масса удовольствия от них. Но, по моему ЛИЧНОМУ мнению, таких было мало. Штамповать не надо, пусть он будет один в месяц, или даже квартал, но такой от которого действительно получишь удовольствие. Тут надо брать не количеством, а качеством. За такую зарплату? Ну давайте вспомним педагогов с их зарплатой, дворников, и прочих работников. В какую сферу не ткни, везде найдутся недовольные оплатой - кто на что учился, тут уж извините. Был год спорта, и что? Настроили дворцов и стоят они полупустые. Толку от них?
Обычно такие обсуждения и выносятся для того, чтоб услышать и критику, и лесть. Но все в меру. Если по одному и тому же пункту несколько человек говорит что плохо, может действительно где-то плохо сработано? И это повод задуматься? Не так?
Имя Цитировать 0
0
Гость
Новый год на носу... Смотрю, в других районах шествия и парады Дедов Морозов и Снегурочек прошли - и завидую. А Островец, похоже, Дед Мороз и Снегурочка стороной обошли. Плохо мы вели себя, ой, плохо...
Имя Цитировать 0
0
Гость
А мне яшчэ падабаюцца вечныя скаргі кіраўнікў культуры, што ў іх няма грошай. Ну ні на што! І ніколі! На падпіску ў бібліятэкі -- няма, на мерапрыемствы - няма, на павышэнне зарплаты супрацоўнікам -- няма. Прабачце, але адно нясціплае пытанне: а на што расходуюцца сродкі ад пазабюджэтнай дзенасці, па зараблянні якіх наш раён -- "наперадзе планеты ўсёй"?
Имя Цитировать 0
0
Гость
А что у нашей культуры денег на театрализованное представление у елки в новогоднюю ночь тоже не хватило? У наших соседей-районов и Деды Морозы на парад ходили и представления 31 декабря были, а мы потоптались у елки и разошлись по домам: большой интерес "а что же придумала культура?" сменился давно уже ставшим традиционным "как всегда - ничего!"
Имя Цитировать 0
0
Гость
Согласна с Ждана новостные ленты пестрили о том что в соседних районах шествия Дедов Морозов, открытие новогодних елок. Честно говоря, я тоже ждала, что и у нас это будет, будет куда своих детишек сводить - и что...НИЧЕГО!!!! Ребята, Островец расширяется пополняется молодыми семьями, а у нас с детьми и сходить некуда (ни мероприятий, ни детских развлекательных центров). Может пора уже что-то и для детей наших придумать и построить.
Имя Цитировать 0
0
Гость
Чаго тут выказвацца і ўступаць у палеміку - толькі напрасна пальцы на клавіятуры мазоліць. Да гэтага артыкула ідуць адны негатыўныя каментарыі і рытарычныя пытанні. А вось даваць адказ на іх ці як-небудзь рэагаваць ні культура, ні тым больш мясцовыя ўлады не збіраюцца - проста дзеля звычайных жыхароў нешта ўстройваць ніхто не збіраўся і не збіраецца. Заглушылі культурнае жыццё і вочкі заплюшчылі. Спіце далей - пакуль не разагналі.
Имя Цитировать 0
0
Гость
В нашем Мальском клубе не проводятся мероприятия на высоком уровне, как это писалось ранее в комментариях.
Например: концерты не интересные,выступают одни и те же участники, в основном дети. Ведущие не умеют вести концерты!!!
-30 декабря было Новогоднее представление для детей,где все персонажи читали свои роли,как школьники со "шпаргалки"- это говорит о том, что работники не подготовились, со стороны очень выглядело смешно.
-Дискотека в Новогоднюю ночь была платная,но дело не в деньгах, а в работниках, которые просто не захотели организовать развлекательную программу для людей. Конкурсов не было, Деда Мороза и Снегурочки тоже не было, музыку ставили одну и туже ( 20 песен пускали по кругу).          ЗА ЧТО БЫЛО ПЛАТИТЬ? Почему не бывает дискотек по другим праздникам?
А ведь они должны быть.
Где ваши кружки? Они существуют только на бумаге для галочки?        
Хочется задать ещё один вопрос: А СПЕЦИАЛИСТЫ ЛИ ТАМ РАБОТАЮТ?
Имя Цитировать 0
0
Гость
Могут работники культуры закидать меня тапками и помидорами (если что тапки 36 размер))), но по-моему новогодние праздники яркий показатель их работы. Тут даже и говорить не надо, все видно. Только ведь опять заявят - все было!!! Это вы не ходите/видите/много хотите!!! Эх...
Имя Цитировать 0
Оставить комментарий
Текст сообщения*
Защита от автоматических сообщений