Воспитанники Островецкого центра творчества детей и молодёжи завоевали "золото" на республиканском конкурсе "Калядная зорка"

08:17 / 17.12.2016
%d0%ba%d0%b0%d0%bb%d1%8f%d0%b4%d0%bd%d1%8b%d0%b5-%d1%86%d0%b5%d0%bd%d1%82%d1%80-%d1%82%d0%b2%d0%be%d1%80%d1%87%d0%b5%d1%81%d1%82%d0%b2%d0%b0Яшчэ лістапад не саступіў месца снежню, яшчэ мудрагельстага ўзору сняжынкі не думалі змяняць нудны дождж,  як  навучэнцы Астравецкага цэнтра творчасці дзяцей і моладзі распачалі калядкі. “Калядавалі” яны  і блізка, і далёка: пачалі ў Астраўцы, завіталі ў Гродна і нарэшце апынуліся ў Нацыянальным цэнтры мастацкай творчасці дзяцей і моладзі.

Менавіта з Мінска да выхаванцаў Валянціны Вільеўны Віннічак і Вольгі Валянцінаўны Сцефановіч нядаўна “прыляцелі” ажно две перамогі. На рэспубліканскай выставе-конкурсе дэкаратыўна-прыкладной творчасці “Калядная зорка”  яскрава прадэманстравалі свой талент творчыя калектывы  гурткоў “Куфар” і “Аб’ектыўчык”. Куфараўцы ў чарговы раз даказалі, што ім няма роўных у пляценні і інкрустацыі з саломкі, а вось аб’ектыўчыкі ўдала дэбютавалі ў аздабленні віншавальных паштовак.

Вырабы астраўчан не толькі прынеслі “золата” ў скарбонку ўзнагарод цэнтра творчасці, але і ўключаны ў экспазіцыю выставы навагодняга дабрачыннага свята  “Нашы дзеці”, што пройдзе ў Мінску ў канцы снежня.

Віншуем юных “калядоўшчыкаў” і іх педагогаў!

Рыта ДРЭМА,


фота з архіва Астравецкага ЦТДіМ .