Кемелишковские "Искорки" стали Лауреатом I степени областного конкурса танцевальных коллективов

08:18 / 09.12.2016
874
%d0%bf%d0%be%d0%b1%d0%b5%d0%b4%d0%b0-%d0%b8%d1%81%d0%ba%d0%be%d1%80%d0%ba%d0%b8Харэаграфічны калектыў “Іскрынкі” Кямелішкаўскага філіяла Астравецкай дзіцячай школы мастацтваў стаў Лаўрэатам І ступені на абласным конкурсе танцавальных калектываў “Скокі ва ўсе бокі”.

Вясёлыя ды таленавітыя “іскрынкі” выступалі ў дзіцячай узроставай групе з беларускім народным танцам “Таўкачыкі”. Хлопчыкі і дзяўчынкі падчас нумара прадэманстравалі цудоўныя харэаграфічныя навыкі, артыстызм і грацыёзнасць. Усё гэта адзначылі і члены журы, сярод якіх былі заслужаныя прафесіяналы і выкладчыкі харэаграфіі. У выніку яны дружна прызналі кямелішкаўскіх танцораў лепшымі ў намінацыі “Беларускі народны танец”.

Віншуем “іскрынак” і іх кіраўніка Таццяну Альбертаўну Смірнову з перамогай і чакаем ад іх новых яркіх і прыгожых нумароў.

Марына МАЦКЕВІЧ.

Оставить комментарий
Текст сообщения*
Защита от автоматических сообщений