Ноябрь на Островетчине прошёл под знаком литовско-белорусской культуры

15:21 / 26.11.2016
%d0%bd%d0%b5%d0%b4%d0%b5%d0%bb%d1%8f-%d0%bb%d0%b8%d1%82%d0%be%d0%b2%d1%81%d0%ba%d0%be%d0%b9-%d0%ba%d1%83%d0%bb%d1%8c%d1%82%d1%83%d1%80%d1%8b-%d0%b2-%d1%80%d1%8b%d0%bc%d0%b4%d1%8e%d0%bd%d0%b0%d1%85Спрадвеку ў Гервяцкім краі мірна жывуць, гадуюць дзяцей і захоўваюць свае традыцыі беларусы і літоўцы. З гэтага ўнікальнага куточка Астравеччыны пачыналася дарога ў вялікі свет паслоў, мастакоў, вучоных, настаўнікаў… А які бясцэнны скарб – спевы, мова, тканыя дываны і вязаныя мудрагелістыя сурвэткі!

На Астравеччыне лістапад прайшоў пад знакам літоўска-беларускай культуры, і шэраг выстаў, канцэртаў, сустрэч яшчэ раз пацвердзіў вядомую ісціну: у мастацтва – адна мова, якая яднае беларусаў і літоўцаў на працягу многіх стагоддзяў.

Напачатку кастрычніка ў Гервяцкім касцёле Святой Тройцы не толькі жыхары Астравеччыны, але і Літвы, Расіі прыдачыніліся да свету класічнай музыкі. На выставе карцін “Падарунак маме” і “Гервяцкі край”  праз чароўныя вобразы яны пазнаёміліся з таленавітымі літоўскімі мастачкамі, ураджэнкамі Гервяцкага краю Данутай Пілібене і Бірутэ Куцкайтэ, убачылі работы народнага майстра Марыі Мажэйкі і фотавыставу “Фрагменты” Івана Дзятловіча.

А на завяршэнні месячніка літоўска-беларускай культуры ў Рымдзюнах адбылася ўнікальная вечарына, падчас якой выступіў  знакаміты літоўскі дзяржаўны ансамбль песні і танца “Летува”.

%d0%bd%d0%b5%d0%b4%d0%b5%d0%bb%d1%8f-%d0%bb%d0%b8%d1%82%d0%be%d0%b2%d1%81%d0%ba%d0%be%d0%b9-%d0%ba%d1%83%d0%bb%d1%8c%d1%82%d1%83%d1%80%d1%8b-%d0%b2-%d1%80%d1%8b%d0%bc%d0%b4%d1%8e%d0%bd%d0%b0%d1%851…Вольных месцаў у зале амаль не было. Дзяўчаты з уплеценымі ў коскі і заціснутымі ў далоні стужкамі колеру літоўскага сцяга выканалі кранальны танец, а затым на сцэну адзін за адным пачалі падымацца прадстаўнікі розных пакаленняў літоўскай суполкі – дзяўчынкі, дзяўчаты і юнакі, жанчыны, бабулі – і з іх вуснаў на літоўскай і беларускай мовах ліліся прызнанні ў любові роднаму Гервяцкаму краю.

Фальклорны ансамбль “Жыльвіціс”, удзельніцы якога неаднойчы выступалі  на розных  трансгра-нічных і нацыянальных фестывалях і конкурсах, на дзвюх мовах акапэльна выканаў “Гімн Гервяцкага краю”.

%d0%bd%d0%b5%d0%b4%d0%b5%d0%bb%d1%8f-%d0%bb%d0%b8%d1%82%d0%be%d0%b2%d1%81%d0%ba%d0%be%d0%b9-%d0%ba%d1%83%d0%bb%d1%8c%d1%82%d1%83%d1%80%d1%8b-%d0%b2-%d1%80%d1%8b%d0%bc%d0%b4%d1%8e%d0%bd%d0%b0%d1%852

%d0%bd%d0%b5%d0%b4%d0%b5%d0%bb%d1%8f-%d0%bb%d0%b8%d1%82%d0%be%d0%b2%d1%81%d0%ba%d0%be%d0%b9-%d0%ba%d1%83%d0%bb%d1%8c%d1%82%d1%83%d1%80%d1%8b-%d0%b2-%d1%80%d1%8b%d0%bc%d0%b4%d1%8e%d0%bd%d0%b0%d1%853Ураджэнец гэтых зямель, старшыня міжнароднай грамадскай арганізацый “Гервячай” Альфонсас Аўгуліс узгадаў выбітных людзей Гервяцкага краю, будаўніцтва літоўскага цэнтра ў Рымдзюнах і традыцыі, якія трапятліва зберагаюцца ў кожнай сям’і і перадаюцца з пакалення ў пакаленне.

А затым на сцэне з’явіўся ансамбль “Летува”. Галасы, спрытныя адточаныя рухі і ігра на традыцыйных літоўскіх інструментах настолькі захапілі гледачоў, што дзве гадзіны праляцелі вокаймгненна.

Чаго вартыя касцюмы і  тэмпераментныя і арыгінальныя танцы артыстаў, якія толькі з дапамогай рухаў цела аднавілі на рымдзюнскай сцэне традыцыі вяселля і сямейнага жыцця! Як было не захапіцца жартаўлівымі і лірычнымі песнямі, запальнымі п’есамі для аркестра, а таксама ўнікальнымі шматгалосымі кампазіцыямі “сутарцінэс”, якія ўнесены ў спіс шэдэўраў вуснай і нематэрыяльнай культурнай спадчыны ЮНЕСКА?! Але асабліва ўразіла гучанне традыцыйных народных літоўскіх інструментаў – бірбінэ, кялмаса, канклеса…

%d0%bd%d0%b5%d0%b4%d0%b5%d0%bb%d1%8f-%d0%bb%d0%b8%d1%82%d0%be%d0%b2%d1%81%d0%ba%d0%be%d0%b9-%d0%ba%d1%83%d0%bb%d1%8c%d1%82%d1%83%d1%80%d1%8b-%d0%b2-%d1%80%d1%8b%d0%bc%d0%b4%d1%8e%d0%bd%d0%b0%d1%854Ад імя ўсіх прысутных за цудоўнае выступленне ансамблю “Летува” падзякавала старшыня Гервяцкага сельвыканкама Люцыя Лях. І да гэтых шчырых слоў далучыліся гучныя апладысменты і шматгалосае “ачю” і “дзякуй”… У мастацтва – адна мова, аднолькава зразумелая беларусам і літоўцам.

  Цікава ведаць

Ансамбль “Летува”

* адзіны ў краінах Балтыі прафесійны калектыў, у склад якога ўваходзяць хор, танцавальная група і аркестр народных інструментаў;

* заснаваны ў Вільнюсе ў 1940 годзе пад кіраўніцтвам аматара народнай творчасці, таленавітага кампазітара, прафесара Ёнаса Швядаса;

* адбылося больш за 9 тысяч яго выступленняў не толькі на тэрыторыі рэспублік былога Саюза, але і 40 краінах свету, у тым ліку ў ЗША, Швецыі, Бельгіі, Кітаі, Японіі, Філіпінах;

* у рэпертуары калектыву – 40 арыгінальных праграм, звыш  тысячы твораў літоўскіх і замежных кампазітараў.

Алена ГАНУЛІЧ.


Фота аўтара і Таццяны КУЧЭЎСКАЙ.