Любительское объединение "Юный мастер" функционирует на базе Трокеникской сельской библиотеки

13:00 / 01.02.2016
трокеники библиотекаДзейнасць сучаснай бібліятэкі вельмі разнастайная, і бібліятэкары робяць усё магчымае, каб іх праца адпавядала патрабаванням часу. А ён ставіць перад намі ўсё новыя задачы.

Сучасная бібліятэка – адкрытая пляцоўка для агульнадаступнага чытання, правядзення вольнага часу і атрымання якаснай інфармацыі, дзе праводзяцца цікавыя тэматычныя вечары, літаратурныя гадзіны, кніжныя выставы і агляды літаратуры, сустрэчы з пісьменнікамі, экскурсіі па родных мясцінах, распрацоўваюцца прэзентацыі, друкуюцца буклеты.
трокеники библиотека1А на базе Трокеніцкай сельскай бібліятэкі-клуба ў студзені 2015 года для дзяцей было створана аматарскае аб’яднанне “Юны майстра”, яго ўдзельнікамі маглі стаць дзеці 6-14 гадоў.
У студзені адбылося першае арганізацыйнае пасяджэнне, на якім зацвердзілі статут, эмблему, выбралі старшыню і дэвіз, якім сталі словы “Стварай, выдумывай, спрабуй”. На працягу года дзеці ляпілі з цеста, малявалі на паперы і на асфальце, плялі з бісера.
Па выніках 2015 года самымі актыўнымі наведвальнікамі аб'яднання сталі Людміла Прусевіч, якая стварае прыгожыя работы з бісера, Аляксандра Заянчкоўская – яна цудоўна малюе, а таксама Аліна Вярбовіч, дзяўчынка, якая любіць прыдумваць штосьці новае і цікавае.
А астатнім удзельнікам “Юнага майстра” хочацца пажадаць творчых поспехаў у 2016 годзе.

------------------------------------------------
Ганна Садоўская, бібліятэкар.