Дети стали слушателями концерта органной музыки в Гервятах

09:41 / 29.11.2016
1
%d0%ba%d0%be%d0%bd%d1%86%d0%b5%d1%80%d1%82-%d0%b4%d0%b5%d1%82%d0%b8-%d0%b3%d0%b5%d1%80%d0%b2%d1%8f%d1%82%d1%8bТрадыцыйныя канцэрты ў гервяцкім касцёле святой Тройцы валодаюць гаючай сілай: ачышчаюць думкі, натхняюць і спрашчаюць светабачанне. Той, хто хоць аднойчы чуў, як ад дотыкаў пальцаў арганіста, магістра музыкалогіі, бакалаўра культуры і гісторыі музыкі Андрэя Міхневіча ажывае і запаўняе прастору магутнае гучанне аргана, дакладна адчуў на сабе чароўнае ўздзеянне музыкі.

На мінулым тыдні на сеанс музыкатэрапіі – амаль што цэлую канцэртную праграму – у гервяцкі касцёл завіталі пацярпелыя ад Чарнобыльскай аварыі дзеці, якія знаходзяцца на аздараўленні ў летніку “Лясная паляна” Смаргонскага раёна.

Па меркаванні дасведчаных у музычнай галіне, непадрыхтаванаму слухачу, а тым больш такога ўзросту, як чарговыя госці касцёла, складана ўспрымаць класічную музыку. Аднак арганіст Андрэй Міхневіч абверг гэты стэрэатып у першую чаргу для сябе.

– Калі мяне папрасілі даць канцэрт арганнай музыкі для дзетак, я адразу пагадзіўся, –  расказвае Андрэй Міхневіч. – Вельмі перажываў, што хлопчыкам і дзяўчынкам будзе цяжка усядзець на працягу сарака хвілін. Аднак яны не толькі ўважліва слухалі, але і задавалі пытанні пасля майго выступлення пра касцёл Святой Тройцы, арган  і іншыя музычныя інструменты.

Верыцца, што музыкатэрапія арганіста гервяцкага касцёла Андрэя Міхневіча надоўга запомніцца дзецям, якія ў слатлівыя лістападаўскія дні  разам з выхавацелямі завіталі на Астравеччыну.

Алена ГАНУЛІЧ.