11 ноября Республиканский театр белорусской драматургии приглашает островчан на спектакль "Незваный гость"

16:22 / 03.11.2016
3
%d0%bd%d0%b5%d0%b7%d0%b2%d0%b0%d0%bd%d1%8b%d0%b9-%d0%b3%d0%be%d1%81%d1%82%d1%8c-%d0%b0%d1%84%d0%b8%d1%88%d0%b011 лістапада на сцэне кінаканцэртнай залы “Астравец” Рэспубліканскі тэатр беларускай драматургіі прадставіць адзін з самых знакамітых і папулярных сваіх спектакляў - “Нязваны госць”.

Сюжэт пастаноўкі дастаткова звычайны – але акцёры РТБД “падаюць” яго пад не зусім звычайным соусам. Мужчына прыйшоў да палюбоўніцы, а тут вяртаецца муж. Наваспечаны Дон Жуан хаваецца на суседнім балконе: нават высокі паверх для яго не перашкода. Але хто б ведаў, што гаспадыня суседняй кватэры насамрэч не проста выпадковая знаёмая…

У галоўных ролях “Нязванага госця” Алена Баярава і Андрэй Дабравольскі. Алена вядома гледачам па ролях у шматлікіх расійскіх серыялах і фільмах. Андрэй - уладальнік шматлікіх дыпломаў. Абодва маюць высокую ўзнагароду – медаль Францыска Скарыны.

Прыходзьце і атрымайце асалоду ад цікавага сюжэту і мастэрства ігры акцёраў.

Чакаем вас! Пачатак - у 18.30. Кошт білета - 8 рублёў.