Фестываль сямейнай творчасці пад эгідай “Белай Русі” прайшоў у дзень горада

11:26 / 27.08.2018

Фестываль сямейных каштоўнасцей “Усё пачынаецца з сям’і” аб’яднаў  аматараў фатаграфаваць, рабіць прыгожыя рэчы сваімі рукамі, спяваць і танцаваць. Іх у дзень горадасабрала раённая арганізацыя рэспубліканскага грамадскага аб’яднання “Белая Русь”.

4.jpg

– Усё пачынаецца з сям’і. Наша арганізацыя – адна вялікая сям’я, аб’яднаная агульнымі інтарэсамі, цікавымі  і важнымі справамі. Менавіта таму ў год малой радзімы і ў 550-годдзе нашага горада мы прапанавалі нашым членам прадэманстраваць свае сямейныя традыцыі, таленты і захапленні, –  расказала старшыня раённай арганізацыі РГА “Белая Русь” Ірына Фёдараўна Раткевіч. –  Было вельмі прыемна, калі людзі сталі адгукацца на нашу прапанову і падаваць заяўкі.

7.jpg

 29 сем’яў  сталі ўдзельнікамі фестывалю, які прайшоў у мінулую суботу.

Палюбавацца фотаздымкамі, на якіх былі адлюстраваны ўсмешкі шчаслівых сем’яў, іх сямейныя традыцыі, гісторыя і сучаснасць,   можна было на фотасушцы – яна  разгарнулася на падвор’і “Белай Русі” каля Цэнтра творчасці дзяцей і моладзі.

8.jpg

Тут жа размясціліся і вырабы дэкаратыўна-прыкладной творчасці. Выцінанкі і вышыванкі, вырабы, сплеценыя з паперы, саломкі і бісеру, бацік – было бачна,  што сем’яў, аб’яднаных агульнымі захапленнямі, у нас шмат.

6.jpg

5.jpg

3.jpg

А вось правесці трэці этап фестывалю сямейных каштоўнасцей – конкурс песні і танцаў –  перашкодзіў дождж. Прамоклыя да ніткі, але з добрым настроем дзеці і дарослыя перамясціліся ў актавую залу цэнтра творчасці –  тут прайшло ўзнагароджванне ўдзельнікаў фестывалю.

2.jpg

1.jpg

Сем’і Волкавых, Карчэўскіх, Уласік, Вайцяховіч, Мароз, Мілько,  Балдэску, Сунэлік,  Букель, Ваховіч, Гасперскіх, Кумішча, Віннічак, Русакевіч, Якавец, Грыва, Марцінкевіч, Адула, Сакалоўскіх, Зароўскіх, Ігнатовіч, Сцефановіч, Жалток, Садоўскіх, Сацура-Медэйша, Страцэўскіх і Куцько былі ўзнагароджаны падарункамі і сувенірамі  ад раённай арганізацыі РГА “Белая Русь”.

Текст: