Гімназісты перамаглі ў шостым этапе галасавання конкурсу “Лепшы клас года”

11:43 / 09.04.2018
1
Чарговы этап галасаванняў конкурсе «Астравецкай праўды» і аддзела адукацыі, спорту і турызму «Лепшы клас года» прайшоў у сакавіку. На гэты раз школьнікі расказвалі пра самыя значныя падзеі, якія адбыліся з імі  ў лютым.

DSC_0949.jpg



Напружаная барацьба паміж гімназіяй №1 і Варнянскім НПК ізноў разгарнулася на сайце газеты. Яе  вынікам сталі і каментарыі, якія час ад часу з’яўляліся пад інфармацыяй аб конкурсе. Адны наракалі на «накрутку» галасоў, другія радаваліся, што ёсць такі конкурс, а трэція – ківалі на рэдакцыю: маўляў, павышаюць колькасць наведвальнікаў сайта. 

Як бы там ні было, але ад конкурсу, на маю думку, у выйгрышы  аказваюцца ўсе. Што ж датычыцца пераможцы, то па выніках галасавання ім сталі  дзевяцікласнікі гімназіі №1, якія набралі 4 539 галасоў, апярэдзіўшы такім чынам варнянцаў на 503 «лайкі».  Гэта другая перамога гімназістаў у конкурсе «Лепшы клас года». 

класс года 6.jpg

Па колькасці набраных галасоў за папярэднія месяцы лідзіруюць класы Варнянскага НПК, гімназіі №1 і   Варонскага НПК. 

Наперадзе ў школьнікаў  застаўся апошні этап –  па выніках конкурсу пераможцы будуць названы ў маі.

Свае фотаздымкі і расповеды аб школьным жыцці ў сакавіку  дасылайце да 10 красавіка на электронную пошту газеты ostrov_red@tut.by – і вызначым лепшы клас года разам!


Текст: