Победители новогодних конкурсов получили дипломы и призы от редакции «АП» и наших спонсоров

12:16 / 15.01.2018

Нагадаем: сёлета рэдакцыя праводзіла не адзін навагодні конкурс, а цэлых чатыры, што называецца, на любы густ і ўзрост. Адзін з іх, фотаконкурс “Дай лапу, сябар”, і зараз працягваецца на сайце газеты, і ўсе зацікаўленыя могуць аддаць свой голас за сімвал года – адну з фатаграфій мілых, добрых, сур’ёзных, адданых сабак і іх гаспадароў.

А тры конкурсы ўжо знайшлі сваіх пераможцаў, якія атрымалі ўзнагароды  ад рэдакцыі і нашых спонсараў.

IMG_9660.jpg

Намалюй мару!

Дзяцей мы папрасілі не напісаць, а намаляваць пісьмо Дзеду Марозу – і ў ім расказаць пра сваю навагоднюю мару. Такіх маляваных пасланняў старому чараўніку ў рэдакцыю прыйшло ні многа, ні мала – два дзясяткі.

Сузаснавальнікам гэтага конкурсу стаў магазін “БэбіСіці” і яго гаспадыня Бажэна Кумішча. Гэта па яе прапанове ў конкурсе было вызначана тры ўзроставыя намінацыі: да пяці гадоў, ад пяці да дзесяці і старэйшая.

IMG_9709.jpg

У першай намінацыі ўдзельнічала толькі два канкурсанты: Захар Станевіч прасіў у Дзеда Мароза папулярную зараз у дзяцей цацку – машынку HOT WHEELS – яе ж, забягаючы наперад, і атрымаў, а вось “расшыфраваць” пасланне Максіма Шэміса не ўдалося: бацькі гадавалага хлопчыка даслалі фотаздымак дзіцяці падчас творчасці… Наша сумеснае журы вырашыла прызнаць пераможцамі абодвух юных канкурсантаў.

Станевич Захар 5 лет.jpg

96.jpg

IMG_9690.jpg

IMG_9693.jpg

Другая і трэцяя намінацыі былі больш шматлікімі. У некаторых выпадках дзеці малявалі сваю мару,  у іншых – проста навагодняе свята. Многія малюнкі вызначаліся высокім узроўнем – але не зусім адпавядалі ўмовам конкурсу.

У выніку ў другой узроставай групе перамогу журы аддала Святлане Аўгуль, якая марыць пра… коціка: прыгажун сваімі вялікімі вачамі, як жывы, глядзіць з яе малюнка і, здаецца. просіць: вазьмі мяне!

Авгуль Светлана 9 лет.jpg

IMG_9696.jpg

У “дарослай” узроставай групе журы падкупіла мара Арцёма Коўшыка з вёскі Белая Вада: хлопчык шчыра расказаў у малюнку пра сваю мару: скокнуць з парашутам. А ўвогуле, як прызнаўся Арцём, ён марыць стаць дэсантнікам – не больш і не менш!

Ковшик Артем д Белая Вода.jpg

IMG_9678.jpg

І яшчэ адзін малюнак – Вікторыі Шляхтун – “зачапіў членаў журы сваёй шчырасцю і непасрэднасцю, таму вырашана было ў гэтай намінацыі вызначыць дваіх пераможцаў.

Шляхтун Виктория 11 лет Собачка в коробке.jpg

IMG_9705.jpg

Дзеці натхнёна “малявалі” свае пісьмы-мары Дзеду Марозу – і заканамерна, што павіншаваць іх з перамогай і ўручыць падарункі прыйшоў белабароды чараўнік са сваёй унучкай Снягурачкай – а памочніцай іх выступіла ўсё тая ж Бажэна Кумішча. Кожны з пераможцаў конкурсу атрымаў не толькі дыпломы і каляровыя квартальныя календары ад рэдакцыі, але і запаветныя падарункі  з бяздоннага меха белабародага чараўніка.


Калядны вяночак

Папулярны зараз атрыбут калядных святаў – вяночак – можна, вядома, купіць у краме: зроблены па ўсіх правілах, на любы густ і кашалёк.

А можна зарабіць самому – і атрымаць пры гэтым сапраўднае задавальненне не толькі ад выніку творчасці, але і ад самога працэсу.

Творчых, крэатыўных людзей з залатымі рукамі ў нас шмат – у гэтым мы ў чарговы раз пераканаліся, калі аб’явілі конкурс на лепшы калядны вяночак. Палёт фантазіі астраўчан літаральна накрыў нас! Шаснаццаць работ – самыя розныя калядныя вяночкі і іх фотаздымкі - прыйшлі на конкурс.

Выбіраючы лепшы, рэдакцыйнае журы нават крыху разгубілася – і папрасіла дапамагчы ў вызначэнні пераможцы нашых чытачоў – наведвальнікаў сайта, якія пакідалі свае каментарыі, чые вяночкі ім спадабаліся і чаму.

 У выніку больш за ўсё галасоў атрымалі тры калядны вяночкі: твор Марыны Гайдук, якому дадае шарм і непаўторнасць грацыёзны алень; 

IMG-f0da725e212ac671cca2c1ad86f693c6-V.jpg

прафесійная ва ўсіх сэнсах работа салона прыгажосці “Сакура”, дзе ў вяночку спляліся расчоскі, бігудзі, бутэлечкі з лакам, нажнічкі і іншыя рэчы, з якімі штодня маюць справу работніцы салона;

image-0-02-04-7b5d09688476671d59327fd10d544d7cc374d44e2d936e1046e6a9df5630a45d-V.jpg

 мілы, прыгожы, цікавы вяночак Ірыны Якавец, які найбольш актыўна падтрымалі нашы чытачы.

IMG_0061.jpg

IMG_0149.jpg

Ірына, на жаль, не з’явілася на цырымонію ўзнагароджання пераможцаў – дыплом і падарунак чакаюць яе ў рэдакцыі. А ўсе астатнія атрымалі падарункі і дыпломы ад “АП”.

IMG_9724.jpg

IMG_9717.jpg


Баль пад ёлкай

У жыцці кожнага чалавека, напэўна, быў самы памятны, самы адметны і шчаслівы навагодні баль… Упамінамі пра яго мы і папрасілі падзяліцца нашых чытачоў у трэцім рэдакцыйным конкурсе.

 На прапанову адгукнулася шасцёра канкурсантаў: іх успаміны, настальгічныя, вясёлыя, гумарыстычныя,  у вершах і ў прозе, былі змешчаны ў навагоднім нумары газеты – усе яны атрымаюць ганарар.

А пераможцам конкурсу мы прызналі Яну Галіну: менавіта яе згадкі пра першы школьны баль, новыя туфлікі, вальс з дужым прыгожым юнаком “Танец юнацтва”набралі найбольш галасоў… Зараз ужо, напэўна, можна раскрыць “сакрэт полішынеля”: пад псеўданімам Яна Галіна дасылае ў рэдакцыю свае аповеды ветэран педагагічнай працы Марыя Паўлаўна Леановіч. Акрамя дыплома і падарунка ад рэдакцыі, прыз за перамогу у гэтым конкурсе заснаваў – так ужо сталася – другі пераможца конкурсу, салон прыгажосці “Сакура”: заўсёды прыгожай і элегантнай Марыю Паўлаўну быў уручаны сертыфікат на абслугоўванне ў салоне.

IMG_9733.jpg

У цёплай шчырай размове з жартамі, вершамі, ўспамінамі за кубкам гарбаты, якім завяршылася цырымонія ўзнагароджання пераможцаў, Марыя Паўлаўна расказала, што яе сяброўства з газетай пачалося дванаццаць гадоў назад: тады таксама пачынаўся год Сабакі, рэдакцыя аб’явіла конкурс “сабачых гісторый” – і расповед Яны Галіны пра вернага сябра Мушку, адзін з першых яе допісаў у рэдакцыю, быў прызнаны лепшым. З таго і пачалося наша плённае супрацоўніцтва, якое цягнецца ўжо шмат гадоў.

Хочацца спадзявацца, што такімі ж вернымі і адданымі сябрамі “Астравецкай праўды” стануць і іншыя удзельнікі і пераможцы рэдакцыйных конкурсаў, дарослыя і юныя.

Так што заставайцеся з намі – і будзем сябраваць і надалей!


Текст: Нина Рыбик
Фото: Елена Ярошевич