Гудагайскія школьнікі лепш за іншых ведаюць пра бяспеку

10:48 / 21.02.2019
Завяршыўся раённы этап штогадовай алімпіяды «Школа бяспекі».

У гэтым годзе ў ведах па бяспецы жыццядзейнасці спаборнічалі 80 вучняў. Традыцыйна канкурсанты выступалі ў трох катэгорыях: 1-4, 5-8 і 9-11 класы.
Спачатку школьнікам трэба было за 30 хвілін прайсці тэст з 50 пытанняў. Затым дзяцей чакала кароткае – усяго одна хвіліна, – але вельмі няпростае выпрабаванне: спаборніцтва ў майстэрстве слова. Вучні 1-4 класаў павінны былі расказаць, чаму нельга адкрываць дзверы незнаёмцам, 5-8 класаў – як паводзіць сябе, каб не здарылася надзвычайнай сітуацыі, а старшакласнікам – чаму трэба наведваць Цэнтр бяспекі.

1 013.jpg

Апошнім этапам гэтай алімпіяды стала «Свая гульня», дзе ўдзельнікі выбіралі тэму і пытанне, а ў залік ішлі ўжо чатыры правільныя адказы.  
У выніку атрымалася, што ізноў, як і ў мінулым годзе, лепш за ўсіх пра бяспеку жыццядзейнасці ведаюць гудагайскія школьнікі– яны ўзялі шесць прызавых месцаў з дзевяці.  

1 025.jpg

Так, у малодшых школьнікаў перамогу святкавала Мілана Шыць з гімназіі №1. Вікторыя Мілешка і Дар’я Статкевіч з Гудагайскай СШ занялі другое і трэцяе месца адпаведна. 

Лепшыя веды па бяспецы сярод удзельнікаў 5-8 класаў паказала гудагайская вучаніца Вікторыя Валэйка. На другім месцы апынулася Паліна Ярмак з Міхалішкаўскай СШ, на трэцім – прадстаўнік Гудагайскай СШ Мікалай Лакамы.
Сярод 9-11 класаў першае месца заняла Анжаліка Субаткевіч з Альхоўскай СШ, другое і трэцяе – гудагайскія школьніцы Наталля Свіла і Дар’я Лукша адпаведна.
Пераможцы і прызёры атрымалі граматы, салодкія прызы і падарункі.

1 061.jpg

Дзеці, якія занялі 1 і 2 месцы, прадставяць Астравецкі раён на абласным этапе. Жадаем ім поспехаў! 


Аляксандр САЧАК, інспектар Астравецкага РАНС.




Текст: Главный администратор