Яўгенія Некарыснава і Святлана Аўгуль перамаглі ў абласным конкурсе фларыстаў

12:01 / 24.05.2019
Фларыстычныя работы навучэнак Астравецкага цэнтра творчасці дзяцей і моладзі прызнаны аднымі з лепшых у абласным конкурсе сярод выхаванцаў устаноў дадатковай адукацыі «Кветкі, прыгажосць, творчасць – пад мірным небам Беларусі», прымеркаванага да 75-годдзя вызвалення нашай краіны ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Удзельнікі раённага этапу.jpg


Конкурс праводзіўся ў дзвюх намінацыях: «Стэла памяці», дзе  трэба было зрабіць кампазіцыю, цэнтральнай фігурай якой  выступала б стэла, і «Сімвал Перамогі» – стварэнне аўтарскай бутаньеркі, абавязковым элементам якой быў яблыневы цвет.

Абласному этапу папярэднічаў раённы, да ўдзелу ў якім запрасілі ўсіх жадаючых дзяцей.

– Хоць, па ўмовах Гродзенскага палаца творчасці, дзеці, якія не займаюцца ў нашым цэнтры,  у абласным этапе ўдзельнічаць не маглі – мы вырашылі на мясцовым узроўні даць магчымасць юным талентам прадэманстраваць свае здольнасці, – патлумачыла метадыст Астравецкага ЦТДіМ Святлана Марцінкевіч.

У выніку ў намінацыі «Стэла памяці» 1 месца заняла Святлана Аўгуль (Астравецкі ЦТДіМ), 2 месца – Юлія Лапшэвіч (СШ №2), 3 месца падзялілі Алена Лукашэвіч і Яўгенія Некарыснава (Астравецкі ЦТДіМ).

Святлана Аўгуль.jpg

Святлана Аўгуль


Яўгенія Некарыснава.jpg

Яўгенія Некарыснава


У намінацыі «Сімвал Перамогі» лепшай была работа Веранікі Лісоўскай з СШ № 1.

Пераможцы атрымалі падарункі ад Астравецкай РА «Белая Русь» і кветкавага магазіна «Жасмін».

У Гродна ж адправіліся  выхаванкі цэнтра творчасці Святлана Аўгуль (кір. В.М. Кумішча), якая дэкарыравала стэлу, і Яўгенія Некарыснава (кір. В.В. Віннічак), якая рабіла бутаньерку.   І дзяўчаты адпрацавалі вельмі ўдала: Яўгенія паклала ў скарбонку ўзнагарод Дыплом І ступені, а Святлана – Дыплом ІІІ ступені.

Текст:
Фото: з архіва ЦТДіМ