Ці ёсць жыццё на пенсіі?

09:16 / 03.10.2018
8010
7
Гераіня папулярнага фільма  «Масква слязам не верыць» сцвярджала, што ў сорак гадоў жыццё толькі пачынаецца…

– Глупства! – парыруе мая знаёмая, якая не так даўно пайшла, як пішуць аматары журналісцкіх штампаў, «на заслужаны адпачынак». – Сапраўднае жыццё пачынаецца толькі пасля выхаду на пенсію, калі ты ўжо нікому нічога не павінен і можаш рабіць, гаварыць, думаць тое, што табе хочацца, а не тое, чаго ад цябе чакаюць ці патрабуюць!

У яе выпадку адпачынак і на самой справе заслужаны: атрымаўшы пенсійнае пасведчанне і да яго, як любіць жартаваць мая знаёмая, бонус у выглядзе «хлебнай картачкі», яна яшчэ некалькі гадоў плённа працавала на карысць Айчыны і роднага прадпрыемства. І магла прадаўжаць гэтую высакародную справу – людзі з яе вопытам і прафесіяналізмам проста так не сыходзяць, але сказала кіраўніцтву, якое слёзна прасіла «Ну яшчэ хоць годзік!», а найперш – сабе: «Хопіць! Калі ж яшчэ пажыць для сябе, як не цяпер, калі хваробы яшчэ не вельмі даймаюць, ёсць час і сілы заняцца тым, на што раней не хапала ні аднаго, ні другога?»

І сапраўды: дзеці ўжо выраслі, як кажуць, матэрыяльна і жыллём забяспечаны – не без бацькоўскай да­памогі, вядома. Выхавалі іх людзьмі з душой і розумам, не з пароды вечных «захрыбетнікаў». Матчынай дапамогі яны не прагнуць – наадварот, самі падкінуць які рубель ці сертыфікат да свята ці проста так, каб парадаваць. 
І кінулася мая каляжанка ва ўсе цяжкія! Дзеці падарылі ёй палкі для скандынаўскай хады і фітнес-бранзалет – цяпер яна намотвае кругі па гораду і па-за ім, разлічваючы «прабег» і расход калорый.

0048-074-.jpg

Зарэгістравалася ва ўсіх сацыяльных сетках, пазнаходзіла ўсіх сваіх сяброў дзяцінства і аднакласнікаў – цяпер рыхтуе вечар сустрэчы. Кажа, што неабавязкова чакаць чарговага юбілею-выпуску, каб сустрэцца і пагаварыць, – трэба рабіць гэта тут і зараз, а на юбілей можна спаткацца ізноў.

Чытае: пяцьдзесят старонак – што­дзённая норма. Кажа, што «Вайна і мір» і «Злачынства і пакаранне», прачытаныя ў школьную пару,  і цяпер – гэта  абсалютна розныя кніжкі! 

Падарожнічае: балазе, астравец­кія пен­сіянеры лёгкія на пад’ём – вось і яна да іх у кампанію «прыбілася»: аб’ехала ўжо палову Беларусі. І раз у год, а калі атрымліваецца, і два, дазваляе сабе вандроўку ў далёкае замежжа. Кажа, што трэба ж хоць на пенсіі свет пабачыць.

глобус.gif

Наглядзеўшыся на іншых ак­тыў­­ных пенсіянерак – а такіх у Астраўцы шмат! – намерылася асвоіць пляценне з газетных трубачак і вышыўку стужкамі. А пакуль абвязвае сям’ю, апранаючы ўсіх у шыкоўныя швэдры, кардыганы, тунікі.

Ходзіць на ўсе канцэрты, прэ­зен­тацыі, сустрэчы – праўда, выбірае часцей за ўсё бясплатныя: кажа, што нашы мясцовыя артысты спяваюць не горш, ды і душы ў іх больш, а расійскія зоркі і без таго з тэлевізара «не вылазяць», няма там за што па паўсотні рублёў аддаваць…

Калі б я ні патэлефанавала, знаёмая заўсёды на бягу, заўсёды занятая. Кажа, што  гады ўжо не пад гару марудна, як у дзяцінстве, цягнуцца, а з горкі імкліва нясуцца, а паспець хочацца так шмат! І часу ў яе зараз яшчэ больш не хапае, чым калі яна працавала. Ну хіба што дазваляе сабе раніцай паспаць даўжэй: пра гэтую раскошу працуючыя «совы» могуць толькі марыць.

Энергіі, аптымізму, бадзёрасці гэтай маёй знаёмай можна толькі падзівіцца і пазайздросціць. Далібог, калі працавала, яна такой не была: вечна нервавалася з-за няўвязак на рабоце: то ў калектыве нейкая звада, то праверка, то з начальствам узнікнуць непаразуменні, то трэба разграбаць чарговы завал да позняй ночы. А цяпер – заўсёды з усмешкай, з добрым словам, з чарговым «А давай…»

8230689_900.jpg

Калі я расказала пра гэтую сваю знаёмую даўняй сяброўцы, тая хмыкнула:
– А ў дзень атрымання пенсіі настрой у яе не псуецца? Ці перад днём нара­джэння ўнука, калі не ведаеш, што лепш: купіць падарунак ці свае старыя боты адрамантаваць? Як можна радавацца жыццю, атрымліваючы такую пенсію? 

Ведаеце, можна! І мая знаёмая, у якой не самая вялікая пенсія,  ці не палова якой, да слова, ідзе на тыя ж падарункі родным і сябрам,  умудраецца і гасцей прымаць, і новую кофтачку купіць, і манікюр зрабіць, і па ранейшай звычцы з паўтузіна газет і часопісаў выпісаць. Навучылася за сваё не вельмі лёгкае і сытнае жыццё абыходзіцца малым, пажадана – вырашчаным на ўласным агародзе і ў садзе: кажа, што мяса ў яе ўзросце есці шкодна, а яблыкаў і бульбы – прынамсі, сёлета – нарасло на першае, другое і кампот з пірагом. І калі нехта пры ёй пачынаецца жаліцца на цяжкае жыццё, смяецца: «Багаты не той, у каго шмат грошай, а той, каму іх хапае. Я – багатая!»
…Назіраючы за гэтай сваёй знаёмай, я таксама пачынаю верыць, што з выхадам на заслужаны адпачынак жыццё толькі пачынаецца!

Текст: Нина Рыбик
Комментарии
0
Гость
С такими пенсиями, не жизнь ,а Существование.
Имя Цитировать 0
0
Гость
Пенсионерки из моего двора только сидят под подъездами и косточки перемывают всем проходящим мимо.
Имя Цитировать 0
0
ГостьЯ
...И при этом, небось, жалуются, что с такими пенсиями -- не жизнь, а существование?
Имя Цитировать 0
0
Госць
мне здалося, ці так і ёсць? з сыходам галоўнага рэдактара ў адпачынак, газета апусцела. як сайт, так і сам друкаваны яе выгляд стаў пустым і не цікавым. а яшчэ зніклі і каментарыі.
Имя Цитировать 0
0
Читающий комментарии
Верно подмечено, уважаемый...Только откуда вы знаете, что редактор в отпуске?
Имя Цитировать 0
0
Александр Дорошевич
Цитата
Гость пишет:
С такими пенсиями, не жизнь ,а Существование.
а что жители делают, что бы на пенсии жить достойно. самое простое снять с себя ответственность, перепручить все вопросы государству, а потом плакаться. Может следят за своим здоровьем, что бы жить не только долго, но и не тратиться на лекарства или может открывают и развивают у себя какие способности (любимое дело, хобби), что бы на пенсии наслаждаться, да и любимое дело может давать прибавку к пенсии. Зачастую любимые занятия позволяют полностью брать ответственность за старость на себя, но для этого надо жить осознанно.
Имя Цитировать 0
0
Гость
Хорошо, если всю жизнь проработал в кабинете, перебирая бумажки, тогда и на пенсии - ибо позволяет здоровье - есть чем заняться. Большинство рядовых трудяг уже ни сил, ни здоровья не имеют при выходе на пенсию.
Имя Цитировать 0
Оставить комментарий
Текст сообщения*
Защита от автоматических сообщений