Ветеран принял гостей в День защитника Отечества

13:00 / 24.02.2017
ГалагаевУ Дзень абаронцаў Айчыны да ветэрана Вялікай Айчыннай вайны Андрэя Андэевіча Галагаева завіталі госці, каб павіншаваць яго са святам.
Як ні балюча гэта ўсведа­м­ляць, але тых, хто прайшоў вайну, для каго 23 лютага – не прос­та свята ўсіх мужчын, а дзень нараджэння той арміі, якой яны прысягалі і пад сцягамі якой змагаліся за свабоду сваёй Радзімы, – такіх ардэнаносных абаронцаў Айчыны застаецца ўсё менш. І вельмі радасна, што іх, нямногіх, помняць, шануюць і віншуюць.
На свята да Андрэя Андрэе­віча Галагаева завіталі старшыня Гервяцкага сельскага Савета Люцыя Іванаўна Лях і старшыня пярвічнай арганізацыі раённага таварыства ветэранаў Вячаслаў Іосіфавіч Адахоўскі. Яны прыйшлі да ветэрана з віншаваннямі, кветкамі і падарункам ад КСУП «Гервяты», праўленне якога – праўда, на той час калгас называўся «Радзіма» – Андрэй Андрэевіч узначальваў 21 год.
Цёплыя віншаванні і пажа­данні, добрыя словы – як мала трэба, каб ветэран адчуў сябе патрэбным і шчаслівым.

Ніна АЛЯКСЕЕВА.