Чым цікавяцца людзі ў залатым узросце?
11:07 / 16.03.2018
Успаміналі творы сусветнай літаратуры, якімі захапляліся ў юнацтве, расказвалі пра любімых герояў, на каго хацелі быць падобнымі. А некаторыя нават адважыліся адхінуць завесу таямніцы са свайго першага трапяткога пачуцця да аднакласніка ці аднакурсніка… Каханне ніколі не старэе і не забываецца.
Супрацоўніца раённай бібліятэкі Алена Ягораўна Мінкевіч расказала пра работу цэнтра прававой інфармацыі, якім сама кіруе і які дзейнічае ўжо працяглы час. Тут можна знайсці адказы на розныя пытанні і адзін раз на месяц атрымаць бясплатную юрыдычную кансультацыю. Што ж, бяром сабе на заметку.
А ў якасці званай госці кіраўнік клуба Данута Францаўна Чарнушэвіч запрасіла спецыяліста інфармацыйнага цэнтра Беларускай АЭС Алену Валер’еўну Белую. Мы атрымалі змястоўную інфармацыю аб ходзе будаўніцтва, будучай эксплуатацыі атамнай электрастанцыі, яе экалагічнай бяспецы, умовах працы будучага абслугоўваючага персаналу. Цікаўныя пенсіянеры проста засыпалі госцю пытаннямі. Нас цікавіць усё!