14 дыпломаў і грамат прывезлі астравецкія школьнікі з абласной алімпіяды

16:24 / 17.01.2018

632.jpg

На працягу мінулага тыдня ў Гродне праходзілі абласныя алімпіяды па агульнаадукацыйных прадметах – у іх прынялі ўдзел  і 23 школьнікі з Астравеччыны. 14 з іх вярнуліся з дыпломамі рознага ўзроўню і граматамі

- Сёлета нашы алімпіёнікі атрымалі адзін Дыплом І першай ступені, два Дыпломы ІІ ступені, восем Дыпломаў ІІІ ступені і тры Граматы. У мінулым годзе ў нас было  сем абласных узнагарод, –  расказвае загадчыца вучэбна-метадычнага кабінета аддзела адукацыі, спорту і турызму Валянціна Аляксандраўна Трэйгіс.

Так, Дыплом І ступені на алімпіядзе па нямецкай мове атрымала адзінаццацікласніца Таццяна Іллюк з Падольскага НПК (трэнер – Л.Ф. Валадзько).

Дыпломамі ІІ ступені былі ўзнагароджаны гімназісткі  Юлія Станкевіч (настаўнік – Г.М. Алёхна), якая ўдзельнічала ў алімпіядзе па грамадазнаўству, і Яна Кавалеўская (М.А. Блізнік) –  яна  прадстаўляла раён на абласной алімпіядзе па рускай мове.

Дыпломам ІІІ ступені па нямецкай мове ўзнагароджана  гімназістка Вікторыя Авілкіна (Н.Р. Свіла), па рускай мове – Вера Сівец, (М.А. Блізнік),  па матэматыцы – вучань сярэдняй школы №1 Расціслаў  Гудойць (М.В. Макей) і   гімназістка Анастасія Філістовіч (А.І. Мацкевіч), па беларускай мове – вучаніца Міхалішкаўскай СШ Васіліса Сяргей (Н.В. Ярмак), па фізіцы – гімназіст Артур Мацур (Т.І. Базюк) і  Таццяна Глаўдзель (Г.В. Внуковіч), а ў алімпіядзе па гісторыі   Ян Станкевіч з Гудагайскай школы (Г.М. Капцюг).

Акрамя таго, трое школьнікаў былі ўзнагароджаны граматамі. Іх атрымалі гімназістка Рыма Камагорава (М.А. Блізнік) па рускай мове,  Артур Дзенюш (Т.М. Буйка) з Рытанскага НПК па беларускай мове, гімназіст Яўген Іржыгітаў (С.В. Кунігель) па геаграфіі.

Віншуем! Так трымаць!



Текст: