Фінальны бой інтэлектуалаў пройдзе 28 лістапада

15:32 / 25.11.2011

Апошні, дванаццаты тур раённага чэмпіянату па гульні “Што? Дзе? Калі?”, які паставіць канчатковую кропку ў спаборніцтве раённых інтэлектуалаў, адбудзецца ў наступны панядзелак, 28 лістапада. Час і месца сустрэчы ранейшыя – раённы Дом культуры “Галактыка”, 17.30.