Дванаццаць падзей адыходзячага года

09:08 / 30.12.2017

 Заканчваецца 2017 год. Падымаючы за святочным сталом бакал шампанскага, кожны будзе ўзгадваць самыя адметныя яго падзеі ў жыцці сваёй сям’і і сваім асабістым…

А якім ён быў для ўсіх нас, жыхароў Астравеччыны? Мы паспрабавалі вызначыць дванаццаць самых адметных падзей адыходзячага года, пагартаўшы старонкі “Астравецкай праўды”.

 Студзень

У студзені ў Астраўцы адбылася знакавая падзея: па горадзе сталі хадзіць маршрутныя аўтобусы. 

І ўсё ж галоўнай падзеяй гэтага месяца можна лічыць тое, што ў апошнія дні студзеня ў раёне з’явіўся кіраўнік: старшынёй раённага выканаўчага камітэта быў прызначаны Ігар Яраслававіч Шалудзін.

IMG_3912.jpg

Люты

Галоўнай падзеяй лютага можна назваць другое нараджэнне першай школы: паслякапітальнага рамонту, якога школа не бачыла з часу свайго будаўніцтва, 45 гадоў, СШ №1 Астраўца прыняла вучняў у абноўленых класах. 

Люты адкрыццё СШ 1 1.jpg

Сакавік

Адкрыццё першай на тэрыторыі раёна вайсковай часці №7434, мэта якой – ахоўваць стратэгічны аб’ект – Беларускую АЭС, адбылося з удзелам міністра ўнутраных спраў Ігара Анатольевіча Шуневіча.

Сакавік Открытие войсковой часци 2.jpg

Красавік

28 красавіка Астравец, самы малады горад нашай краіны, адзначыў свой першы, “дзіцячы”, юбілей: пяць гадоў назад паселішчу з амаль 550-гадовай гісторыяй рашэннем Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў быў нададзены статус горада

IMG_9522.jpg

Май

Дружна, прыгожа, крэатыўна, з парадам дзіцячых калясак, паказам модных мадэляў для дзяцей і цяжарных жанчын, гульнямі і конкурсамі для малых і дарослых  прайшоў у Астраўцы фестываль сям’і.

IMG_9892.jpg

Чэрвень

У сёмы раз паўночныя раёны Гродзенскай вобласці – Астравецкі, Ашмянскі і Смаргонскі – правялі выставу-кірмаш “Паўночны вектар Гродзеншчыны”, які стаў пляцоўкай для дэманстрацыі эканамічнага патэнцыялу рэгіёна і наладжвання супрацоўніцтва з партнёрамі з блізкага і далёкага замежжа.

IMG_5443.jpg

Ліпень

Журналістка “Астравецкай праўды” Вольга Хацяновіч стала пераможцайабласнога спаборніцтва сярод журналістаў, а яе калега Святана Фёдарава – пераможцай рэспубліканскага творчага конкурсу на лепшае асвятленне ў СМІ дзейнасці органаў і падраздзяленняў МНС. 

IMG_6514.jpg

DSC05518.jpg

Жнівень

Духоўна-асветніцкая экспедыцыя “Дарога да святыняў” з Благадатным агнём ад Гроба Гасподняга з удзелам беларускіх навукоўцаў, пісьменнікаў, дзеячаў культуры, святароў, кіруючыся да сёлетняй сталіцы Дня беларускага пісьменства і друку горада Полацка, наведала Астравец. 

IMG_7890.jpg

Верасень

Свята “Дзень дуба”, якое прэтэндуе на званне брэндавага, шырока і маштабна прайшло ў Астраўцы. У рамках яго важныя дзеячы Астравеччыны залажылі дубраву на беразе Янаўскага вадасховішча. 

IMG_8930 Федорова легенда.jpg

Кастрычнік

У Астравецкім раёне прайшлімаштабныя камандна-штабныя вучэнні з удзелам намесніка прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь Уладзіміра Ільіча Сямашкі. Падчас вучэнняў адпрацоўваліся пытанні рэагавання розных службаў на гіпатэтычна магчымыя  ядзерныя аварыі і ўзаемадзеянне структур у экстрэмальных сітуацыях.

Панорамник Учения.jpg

Лістапад

Памятны знак аўтарства скульптара Аляксандра Шомава, прысвечаны  воінам-інтэрнацыялістам, якія ў розныя часы аддавалі свой грамадзянскі доўг у розных гарачых кропках свету,быў урачыста адкрыты ў Астраўцы

IMG_4398.jpg

Снежань

У Астравецкім раёне прайшоў першы абласны конкурс пекараў, удзельнікі якога здзівілі сваім майстэрствам. 

Другое месца ў ім заняла астраўчанка Гражына Мінкевіч, якая разам з пераможцай будзе прадстаўляць Гродзеншчыну на рэспубліканскім конкурсе.

IMG_7913.jpg

 

Текст: Главный администратор