У Гродзенскай школе-ліцэі “Альфа” 5 лістапада адбылася цырымонія ўручэння стыпендый Гродзенскага аблвыканкама імя А.І. Дубко.
Сярод 39 школьнікаў, навучэнцаў сярэдніх спецыяльных устаноў і студэнтаў ВНУ быў і вучань 9 класа гімназіі №1 г.п. Астравец Уладзіслаў Міхно. Гэты таленавіты хлопец сёлета заваяваў дыплом другой ступені на рэспубліканскай алімпіядзе па хіміі. На... Читать далее
Мінулы тыдзень вачамі журналіста Эдуарда Свірыда
“Хацелі як лепш, атрымалася як заўсёды”, “Якую б партыю ні будавалі, ўсё роўна атрымліваецца КПСС”, “Горш гарэлкі – лепш няма”…
На мінулым тыдні не стала аўтара гэтых і яшчэ добрага дзесятка іншых вострых выразаў, якія станавіліся крылатымі, разрываліся на цытаты на наступны дзень пасля іх вымаўлення.... Читать далее
Тыя, хто памятае, як у савецкія часы адзначалі дзень Кастрычніцкай рэвалюцыі, пэўна, не забыў і свята, якое ішло літаральна ўслед за ім – 10 лістапада, Дзень савецкай міліцыі. Які большасці з радавых грамадзян, што не мелі дачынення да ахоўнікаў правапарадку, запомніўся дзякуючы шыкоўным канцэртам, якія ў гэты дзень традыцыйна паказвалі... Читать далее
Прызначаны начальнік аддзела адукацыі райвыканкама.
На гэтым тыдні ў раённым аддзеле адукацыі з’явіўся новы начальнік. 9 лістапада на гэтую пасаду прызначаны Віктар Віктаравіч Млечка.
Віктар Віктаравіч – ураджэнец і да апошняга часу жыхар суседняга Смаргонскага раёна. Нарадзіўся ён 1 чэрвеня 1980 года ў вёсцы Рудзішкі. Закончыў геаграфічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта ў... Читать далее
Як вядома, у раённым ваенным камісарыяце практычна не бывае выхадных. Толькі крыху “ўлёгся пыл” пасля летняга прызыву, як ужо ідзе падрыхтоўка да зімовага прызыву-2011.
Астравецкім раённым выканаўчым камітэтам 27 кастрычніка прынята рашэнне аб правядзенні чарговага прызыву на тэрміновую ваенную службу ў кастрычніку-снежні 2010 года і студзені 2011.
Усе грамадзяне Рэспублікі Беларусь мужчынскага... Читать далее
З 6 па 8 кастрычніка ў Лунінцы праходзіў 25 рэспубліканскі конкурс “Лепшы па прафесіі сярод прадаўцоў харчовых і нехарчовых тавараў”. Гонар нашага раёна абараняла прадавец магазіна “Вернісаж” Марыя Дрэма. Сярод 24 удзельнікаў з усёй рэспублікі Марыя заняла 2 месца.
Марыя першы раз удзельнічала ў падобным конкурсе і вельмі хвалявалася. Па словах... Читать далее
У кінаканцэртнай зале “Астравец” 3 лістапада Астравецкае райспажыўтаварыства праводзіла выставу-кірмаш з дэгустацыяй сваёй прадукцыі.
Падобнае мерапрыемства з’яўляецца своеасаблівай выставай дасягненняў кааператараў, дзе ў вытворцаў ёсць магчымасць прадэманстраваць лепшыя ўзоры выпускаемай прадукцыі і знайсці новых партнёраў для далейшага супрацоўніцтва.
На кірмашы попытам у пакупнікоў карысталіся хлебабулачныя і кандытарскія вырабы – пірагі, духмяныя булкі,... Читать далее
Як вядома, 6-7 снежня ў Мінску пройдзе чацвёрты Усебеларускі народны сход, на якім будуць разгледжаны вынікі рэалізацыі Праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь на 2006-2010 гады і прыняты асноўныя палажэнні праграмы развіцця краіны на будучую пяцігодку. У сходзе прымуць удзел 2500 грамадзян нашай краіны, у тым ліку 350 прадстаўнікоў Гродзенскай вобласці.... Читать далее
Калі жадаеце пабачыць шчаслівага чалавека – едзьце ў Падольцы і пазнаёмцеся з Алёнай Шылка. Яна, праўда, не выйгравала ў латарэю, не знаходзіла скарб, не атрымлівала багатую спадчыну. Але яе вочы проста зіхацяць шчасцем. І аб жыцці сваім яна распавядае выключна ў захопленых інтанацыях…
Алёна ўмее знаходзіць радасць нават у самых звычайных... Читать далее
Прыйшла зіма – адчыняй кашалёк. “Лішнія” грошы холад з вуліцы выдзьме нібы ветрам. Злая іронія ў тым, што ў каго яны сапраўды ёсць – тым якраз за іх перажываць не прыходзіцца: у вокнах даўно шклопакеты. Ну а для каго “заморскія” вокны па-ранейшаму раскоша, самы час задумацца аб уцяпленні таго, што... Читать далее