Первые "тысячники" Островетчины получили награды

16:00 / 22.08.2015
Ганаровыя граматы і падарункі Ю.М. Мажэйку і Б.З. Сідаровічу з СВК "Варняны" ўручае старшыня абласнога камітэта работнікаў АПК І.С. Алізаровіч Ганаровыя граматы і падарункі Ю.М. Мажэйку
і Б.З. Сідаровічу з СВК "Варняны"
ўручае старшыня абласнога камітэта работнікаў АПК
І.С. Алізаровіч


Лічы, праімчала, адгуло жніво-2015, за якое хварэлі не толькі вяскоўцы, але і гараджане. Ужо сёння можна ўздыхнуць з палёгкай: адназначна будзем з хлебам!
На сераду, калі 83 працэнты калгасных ніў былі абмалочаны, валавы намалот па раёне склаў 76 198 тон збожжа да мінулагодніх канчатковых 79 200 тон. І ўраджайнасць парадавала! У параўнанні з папярэднім годам з сярэднераённага гектара намалочана амаль на 9 цэнтнераў збожжа больш, чым летась. Залатым дажджападам зярняткі новага ўраджаю запаўняюць дзяржаўныя засекі, а ўзнагароды знаходзяць сваіх герояў – камбайнераў, вадзіцеляў, аператараў зернесушылак… Хоць, вядома, тых людзей, ад якіх залежыць жніво, значна больш.

На сёлетнім жніве па стане на 19 жніўня працавалі 82 камбайны, а значыць – больш за паўтары сотні камбайнераў. З кожным днём яны адмінусоўвалі ад неабмалочаных плошчаў па 5-6 працэнтаў уборачнага кліна.
Ужо пераадолелі тысячны рубеж у намалоце збожжа васямнаццаць камбайнерскіх экіпажаў з СВК “Гудагай”, “Варняны”, “Гервяты” і “Міхалішкі”. Першую тысячу зерня перавезлі да сушылак сямнаццаць вадзіцеляў, тры з іх ужо пабілі трохтысячны рэкорд. Завіхаюцца з дня ў дзень, каб збожжа набыло патрэбную кандыцыю, і аператары зернесушыльных установак… І ніхто пакуль – нягледзячы на тое, што жніво хуткімі тэмпамі падышло да свайго фінальнага завяршэння – не спыняе набраных абаротаў. Здаровы дух спаборніцтва і ўласнае “магу” на пару з уборкай пануе на раённых нівах, пагэтаму камбайнеры – а як жа: кожная хвіліна на вагу золата! – хуценька пакідаюць кабіны камбайнаў, каб атрымаць заслужаныя ўзнагароды.

Віншаванні ад старшыні Астравецкага райвыканкама  А.Д. Кавалькі, яго намесніка Р.М. Сачко,  старшыні райкама работнікаў АПК І.Ф. Каспяровіч  і старшыні СВК "Варняны"  А.П. Грымбоўскага Віншаванні ад старшыні Астравецкага райвыканкама
А.Д. Кавалькі, яго намесніка Р.М. Сачко,
старшыні райкама работнікаў АПК І.Ф. Каспяровіч
і старшыні СВК "Варняны" А.П. Грымбоўскага


Руку на пульсе жніва трымаюць і ў раёне, і ў вобласці. Адзначыць работу трох камбайнерскіх экіпажаў, якія першымі ў раёне ў сваёй катэгорыі ў залежнасці ад прапускной здольнасці камбайна, намалацілі тону збожжа (без уліку рапсу), прыехаў старшыня абласнога камітэта прафсаюза работнікаў АПК Іван Станіслававіч Алізаровіч. Разам са старшынёй райкама работнікаў АПК Ірынай Францаўнай Каспяровіч, галоўным бухгалтарам Святланай Віктараўнай Пешка і старшынёй СВК “Гудагай” Эдуардам Іванавічам Садоўскім ён адправіўся з падарункамі проста ў поле, дзе ў дадатак да віншаванняў Ганаровыя граматы і грашовыя прэміі атрымалі камбайнерскія экіпажы з СВК “Гудагай” – Віталь Віктаравіч Мілэйша і Сяргей Славаміравіч Трусевіч, Андрэй Віктаравіч Качкан і Віктар Іосіфавіч Качкан. Дарэчы, сын і бацька не першы сезон працуюць разам – і спраўна.

Адны з першых камбайнераў у раёне, якія намалацілі  тысячу тон зерня,  – А.В. Качкан і В.І. Качкан Адны з першых камбайнераў у раёне, якія намалацілі
тысячу тон зерня, – А.В. Качкан і В.І. Качкан


На варнянскіх палетках да прафсаюзных лідараў далучыліся старшыня Астравецкага выканаўчага камітэта Адам Дзмітрыевіч Кавалька, яго першы намеснік, начальнік Упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Руслан Мікалаевіч Сачко і старшыня СВК “Варняны” Аляксандр Паўлавіч Грымбоўскі. Камбайнер і яго памочнік Юрый Мечыслававіч Мажэйка і Браніслаў Зянонавіч Сідаровіч таксама атрымалі заслужаныя граматы, прэміі і шчырыя словы падзякі.

Маладзёжны экіпаж "тысячнікаў" у складзе  памочніка камбайнера  С.С. Трусевіча і камбайнера В.В. Мілэйшы Маладзёжны экіпаж "тысячнікаў" у складзе
памочніка камбайнера
С.С. Трусевіча і камбайнера В.В. Мілэйшы


На жаль, у тройку лідараў, якіх віншавала абласное праўленне прафсаюза работнікаў АПК, не трапілі заслужаныя камбайнер-скія экіпажы: па палажэнні спаборніцтва ўлічвалася толькі намалочанае зерне без рапсу. Як вядома, уборка крыжакветкавага ў многіх гаспадарках пачалася ў нагу са збожжам.
…Сыплюцца залатыя зярняткі ў чэравы магутных камбайнаў, а пасля – у кузавы машын, вадзіцелі якіх на ўсіх парах імчаць да зернесушылак. А там ужо над збожжам “чаруюць” аператары…
Нізкі паклон вам, рупліўцы раённых ніў – тысячнікі-героі і тыя, хто ў тыле сваёй штодзённай працай адказвае за Ураджай-2015. Як сказаў падчас віншавання камбайнераў Адам Дзмітрыевіч Кавалька, “да сустрэчы, хлебаробы, на Дажынках!”

Алена ГАНУЛІЧ, фота аўтара.