На пороге "Дажынкі-2014"

09:00 / 22.08.2014
Налітыя, быццам сонцам выкармленыя, апошнія каласы выхопліваюць у надвор'я (дзякуй Богу, што моцна не дажджыць!) джондзіраўскія, КЗСаўскія, лексіённы,жаткі… Патокі залатых ручаёў сцякаюцца ў кузавы машын, якія імчаць, разразаючы паветра, да сушылак. А там, у нетрах гэтай “зерневай кухні”, на змену экіпажам камбайнераў і вадзіцелям заступаюць аператары сушыльных установах…


Адпрацаваны да драбніц механізм выяўляе сваіх герояў. Дзякуючы зладжанай працы гэтых людзей, на тысячах заводаў “вырастаюць” крамяныя боханы хлеба, якія трапляюць на стол у кожную беларускую сям’ю. Пагэтаму ўшанаванне ў рэжыме “ан-лайн” перадавікоў жніва напярэдадні раённых “Дажынак” становіцца не толькі прызнаннем крапатлівай працы камбайнераў, іх памочнікаў, вадзіцеляў, аператараў сушылак, але і прыемным падарункам і хвілінкай, калі можна перавесці дух, для саміх герояў сёлетняга жніва.



Старшыня і бухгалтар райкама прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Мікалай Канстанцінавіч Грыцкевіч і Марыя Сцяпанаўна Станкевіч па традыцыі на ведамасным аўтамабілі, “упакаваным” пад завязку падарункамі, едуць віншаваць “тысячнікаў”, які яшчэ шчыруюць на палях, на дарогах і на сушыльных устаноўках.



…Кошт апошніх крокаў да Дажынак-2014, як і папярэдніх, – гэта зладжаная праца намалотчыкаў, перавозчыкаў і сушыльшчыкаў, павароў, бухгалтараў, аграномаў… Якія працуюць да сёмага поту ад світання да змяркання і да апошняга зярнятка.


Алена ГАНУЛІЧ