В Островецком районе работает лучший механизатор области

08:00 / 17.07.2014
У абласным спаборніцтве маладых механізатараў, занятых на падрыхтоўцы глебы і пасеве сельскагаспадарчых культур у 2014 годзе, перамог трактарыст-машыніст сельгаскааператыва «Варняны» Астравецкага раёна  Андрэй Бразевіч.

Першапачаткова раённы камітэт БРСМ сумесна з упраўленнем сельскай гаспадаркі вызначылі лепшых маладых механізатараў у кожным сельгаскааператыве нашага раёна. Арганізатарам абласных спаборніцтваў сярод маладых механізатараў стаў Гродзенскі абласны камітэт грамадскага аб'яднання БРСМ і камітэт па сельскай гаспадарцы і харчаванні Гродзенскага аблвыканкама. Журы першае пераможнае месца прысудзіла механізатару з СВК «Варняны» Астравецкага раёна Андрэю Бразевічу.
Сёння Андрэй працуе на камбайне «Палессе» – убірае насенне траў.
Ганаровую грамату за перамогу ў абласным спаборніцтве і каштоўны падарунак Андрэю Бразевічу ўручылі першы сакратар Гродзенскага абласнога камітэта ГА БРСМ Аляксандр Коўш, першы сакратар Астравецкага раённага камітэта БРСМ Аксана Лазарава і намеснік старшыні па ідэалагічнай рабоце СВК «Варняны» Анастасія Бабойць.


-----------------------------------------------
Алена ЯРАШЭВІЧ, фота аўтара.