Начальник молочно-товарного комплекса "Рытань" Гражина Лисовец поделилась секретом роста надоев молока

13:00 / 23.06.2014
3




Гражына Міхайлаўна Лісавец – начальнік сучаснага камп’ютарызаванага малочна-таварнага комплексу “Рытань”, на якім утрымліваецца 1279 галоў буйной рагатай жывёлы, 800 з якіх – дойны статак. Заатэхнік, за плячыма якога Ільянскі каледж, на плячах – трэці курс завочнага аддзялення Гродзенскага аграрнага ўніверсітэта.
Невысокая, складаная, жвавая, рашучая – такія ўражанні застаюцца пасля знаёмства з Гражынай Міхайлаўнай.

– Вялізарная адказнасць! Ледзь не паўтары тысячы пагалоўя плюс штат работнікаў… Не страшна вам? – пытаюся.
– Ваўкоў баяцца – у лес не хадзіць, – адказвае. – Да таго, як ўзначаліць комплекс, я тры гады адпрацавала ў саўгасе другім заатэхнікам. Калектыў на комплексе падабраўся старанны. Да справы людзі ставяцца адказна. Аб гэтым сведчаць і надоі: сёння ў сярэднім ад каровы мы атрымліваем па 18,4 кілаграма малака. Надой, канешне, не рэкордны, але мы плюсуем больш за 600 грамаў! І заваяваныя пазіцыі здаваць не збіраемся.
Асноўную прычыну павышэння надою Гражына Міхайлаўна бачыць у значным паляпшэнні кармавой базы.
– На выпас выганяем толькі сёмую і восьмую групы: кароў перад запускам і сухастойных, – каменціруе стан вытворчых спраў кіраўнік комплекса. – У перыяд лактацыі каровы ўтрымліваюцца на аднатыпным спосабе кармлення. І хоць з канцэнтраванымі кармамі пасля мінулагодняга неўраджаю ёсць пэўныя цяжкасці, на рацыёне дойнага статка нашага комплексу гэта не адбіваецца. Сваю лепту ў рост надояў уносіць і сакавітае багацце сёлетніх траў – каровы атрымліваюць зялёную падкормку ў поўным аб’ёме.



А яшчэ той факт, што малочныя рэкі МТК “Рытань” на працягу вось ужо года пашыраюцца з дня на дзень, тлумачыцца высокай тэхналагічнай дысцыплінай, якую, як аказалася, умее наладзіць і падтрымаць гэтая невысокая, складная, жвавая і вельмі рашучая дзяўчына – Гражына Міхайлаўна Лісавец.


----------------------------------------
Тэкст і фота Ганны ЧАКУР.