Что такое фермерское хозяйство "Островецкое"?

10:00 / 16.09.2012
1

Фермерская гаспадарка “Астравецкая” – гэта прадпрыемства, дзейнасць якога арыентавана на сучасныя тэхналогіі і за дзевяць гадоў існавання яна адпрацавана дакладна. Сутачныя індыкі кросу “біг-6” набываюцца ў птушкаводаў Польшчы або Германіі, на працягу першых двух тыдняў яны атрымліваюць корм кругласутачна. Пасля дасягнення акрэсленай вагі “падлеткі” рассяляюцца па секцыях, дзе пад камп’ютарным наглядам падтрымліваецца спецыяльны мікраклімат: пастаянная тэмпература і вільготнасць, прыглушанае, з блакітным адценнем святло.


У якасці базавага кампанента пры прыгатаванні канцэнтраваных кармоў для птушкі ў “Астравецкай” выкарыстоўваецца пшаніца. Дарэчы, гэта і ёсць галоўны сакрэт, фермерскае “ноу-хау” высокіх смакавых якасцей іх прадукцыі. 99 працэнтаў птушкаводаў краіны кормяць курчанят ячменным камбікормам, а ізабялінцы і ёсць той адзін працэнт, які ласуе сваё пярнатае пагалоўе пшанічным. Даражэй, канешне, але аднойчы паспытаўшы смак стравы, прыгатаванай з ізабялінскай кураціны ці індычыны, на іншую і глядзець не захочаш.
Тым больш, што і падаць свой тавар фермеры з Ізабяліна ўмеюць выдатна – раздзелка птушкі робіцца на добрым прафесійным узроўні, субпрадукты ўпакоўваюцца па-сучаснаму, а іх асартымент здольны задаволіць нават гурманаў: шашлыкі “Сяброўскі адпачынак”, “Усходні” ў марынадзе, “Гурман”, купаты “Дачныя”, індзейка для грылю, крылцы ў пяшчотнай падліве, гуляш “Апетытны”, стэйк “Экзатычны”…
Калі ж у вас свой асабісты рэцэпт прыгатавання, да прыкладу, таго ж шашлыку або гуляшу, набывайце паўфабрыкаты, выбар якіх у “Астравецкай” шырокі (шыйкі-філе-крылца-кумпячок-і так да субпрадуктаў і ножак), і запраўляйце спецыямі самі.
Калі ж вы любіце пячоначны паштэт, набывайце ізабялінскія субпрадукты і рабіце з іх сваю любімую страву – з якаснай сыравіны, вышэйшы “пілатаж” якой, дарэчы, пацвердзіў “незалежны дэгустатар” – прафесіянальны повар-каўказец з маскоўскага рэстарана. Толькі хочацца папярэдзіць: як ні старайся, нясмачна з ізабялінскай кураціны або індычыны не атрымаецца...


Такім чынам, што ж сабой уяўляе фермерская гаспадарка “Астравецкая”?


– 9 адасобленых секцый птушніка, у якіх вырошчваюцца індыкі і куры;
– каля 1000 тон мяса птушкі ў год;
– выпуск 42-х відаў прадукцыі;
– уласны міні-цэх па вытворчасці канцэнтраваных кармоў;
– цэх забою птушкі, яе раздзелкі і ахалоджвання;
– цэх фасоўкі;
– уласная гандлёвая сетка, у складзе якой два фірменныя магазіны “Індычок” у Мінску і ў Гродне, тры гандлёвых месцы на Камароўскім рынку ў Мінску, па адным – на рынку “Карона” і “Скідзельскі” ў Гродне, “магазін на колах” у Астраўцы;
– плённае супрацоўніцтва з больш як 150 магазінамі Беларусі, у тым ліку з усімі супер- і гіпермаркетамі;
– пастаўка прадукцыі на рынак Расіі;
– сучасны офіс з камплектам службовых і бытавых памяшканняў;
– уласны машына-трактарны парк;
– поўная газіфікацыя;
– больш за 100 працоўных месцаў.


---------------------------------------
Ганна ЧАКУР, фота аўтара.