Купюру Br200 тыс. плануецца выпусціць у Беларусі ў I квартале 2012 года

09:05 / 19.12.2011

Аб гэтым паведамляе старшыня праўлення Нацбанка Надзея Ермакова, перадае карэспандэнт БелТА.


«Купюра пакуль у рабоце. Гэта вялікі тэхнічны працэс. З новага года купюра яшчэ не з’явіцца ў абароце, лічу, што гэта адбудзецца ў першым квартале 2012 года», – сказала Надзея Ермакова.
Разам з тым яна не адказала, што будзе адлюстравана на новай купюры. «Няхай гэта будзе навагоднім сюрпрызам для беларусаў», – сказала яна.
Раней Нацбанк паведамляў, што на купюры Br200 тыс. будуць адлюстраваны беларускія творы дойлідства. Акрамя ўводу ў абарачэнне новай купюры Нацбанк Беларусі мае намер вывесці з абарачэння разліковыя білеты наміналам Br10 і Br20, паколькі на іх абслугоўванне трацяцца значныя сродкі.