Прадпрымальнікам дапамогуць

09:34 / 06.04.2011

У рамках Праграмы дзяржаўнай падтрымкі малога прадпрымальніцтва Гродзенскай вобласці з абласнога бюджэту дадаткова выдзелена 20 мільярдаў рублёў на фінансаванне інвестыцыйных праектаў суб’ектаў малога прадпрымальніцтва.


Стаўка за карыстанне грашовымі сродкамі складзе 0,5 стаўкі рэфінансавання Нацбанка Рэспублікі Беларусь плюс працэнт банка. Адбор інвестыцыйных праектаў будзе ажыццяўляцца Гродзенскай абласной установай фінансавай падтрымкі прадпрымальнікаў, а самі праекты павінны адпавядаць наступным накірункам: арганізацыя і развіццё вытворчасці прадукцыі, аказання паслуг, стварэнне новых рабочых месцаў.
Адзін з накірункаў, на развіццё якога аказваецца фінансавая падтрымка, – стварэнне новых аб’ектаў прыдарожнага сэрвісу. Філіялам №400 Гродзенскага абласнога ўпраўлення ААТ АСБ “Беларусбанк” дасягнута дамоўленасць аб магчымасці фінансавання ўказаных праектаў на наступных умовах: крэдыт у беларускіх рублях па стаўцы ў памеры 2/3 стаўкі рэфінансавання Нацбанка Рэспублікі Беларусь, крэдыт у замежнай валюце – па стаўцы 8 працэнтаў гадавых.


Даведкі па тэл.: 8 (0152) 77-23-79, 74-22-27.


Гродзенская абласная ўстанова фінансавай падтрымкі прадпрымальнікаў.