Гандаль развіваецца

15:06 / 01.04.2011

Эканамічныя сувязі паміж Астравецкім раёнам і Расійскай Федэрацыяй у апошні час усё больш пашыраюцца. У перспектыве нас чакае сумеснае ажыццяўленне такога маштабнага праекта, як будаўніцтва першай беларускай АЭС. Але і сёння прадпрыемствы Астравеччыны актыўна супрацоўнічаюць са сваімі партнёрамі з Расіі.


Як паведаміў намеснік старшыні райвыканкама У.С. Ластоўскі, у мінулым годзе тавараабарот паміж прадпрыемствамі Астравецкага раёна і Расіі склаў 425,2 тысячы долараў ЗША. І павялічыўся ў параўнанні з папярэднім годам больш як на 30 тысяч долараў ЗША. Радуе і тое, што ў адрозненне ад папярэдняга года, сальда знешняга гандлю станоўчае: на экспарт было адпраўлена тавараў экспарт на 304,1 тысячы долараў ЗША, закуплена па імпарту на 121,1 тысячу.
Станоўчыя тэндэнцыі захоўваюцца і ў гэтым годзе. Пакуль што дадзеныя атрыманы толькі за першы месяц – за студзень прададзена тавараў у братнюю Расію на 24,2 тысячы долараў.
Найбольш актыўна супрацоўнічаюць з расійскімі партнёрамі вытворчая фірма “Верас”, прыватныя прадпрыемствы “Веста”, райспажыўтаварыства.


Ніна АЛЯКСЕЕВА.