Операторы трех зерносушильных комплексов преодолели "границу" в две тысячи тонн зерна

14:34 / 16.08.2017

Першымі на Астравеччыне перасушылі дзве тысячы тон збожжа працаўнікі КСУП “Гудагай” з зернесклада “Малі”. Двухтысячную “мяжу” таксама адолелі іх таварышы – аператары зернесушыльнага комплекса ў Германішках і гервяцкіх хлебаробы.

sush.jpg

sush1.jpg

sush2.jpg

Старшыня райкама прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Юрый Адула павіншаваў Івана Анімуцкага, Міхаіла Грымбоўскага, Віктара Янкойця з пераможным вынікам і ўручыў ім грашовыя прэміі і памятныя падарункі.

Словы віншавання ў гэты дзень былі адрасаваны і аператарам зернесушылкі ў Германішках – Віталю Андрушкевічу і Яўгену Раткевічу, а таксама гервяцкім працаўнікам – Францу Тотчыку. Аляксандру Гайдулю і Юрыю Баравіку.

– Ужо амаль ва ўсіх катэгорыях жніўнага спаборніцтва вызначыліся пераможцы, якія атрымалі прэміі, – расказаў старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Юрый Адула. – Чакаецца, што з дня на дзень вызначыцца пераможца сярод камбайнераў, якія працуюць на камбайнах з прапускной здольнасцю да 10 кілаграмаў. Акрамя гэтага, упершыню сёлета будзе адзначана работа лепшых камбайнераў з КСУП “Варняны”, “Міхалішкі, РУП “Саўгас “Падольскі”, якія першымі ў сваёй гаспадарцы намалоцяць тысячу тон збожжа.

Алена ГАНУЛІЧ. 

Фота прадстаўлены райкамам прафсаюза АПК.

Текст: