На базе КСУП "Гервяты" прошел областной семинар-учеба

13:03 / 28.07.2017

На мінулым тыдні па ініцыятыве Гродзенскага абласнога аграпрамысловага саюза на Астравеччыне прайшоў семінар-вучоба, у якім прынялі ўдзел спецыялісты ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання, райветстанцыі, райплемстанцыі, загадчыкі ферм і комплексаў, заатэхнікі-селекцыянеры, галоўныя заатэхнікі і ветурачы сельгаспрадпрыемстваў. На семінары разглядаліся пытанні  павелічэння вытворчасці малака, аднаўлення статка і якаснага ветэрынарнага абслугоўвання ферм і комплексаў.

sem1.jpg

Каб атрымаць адказы на ўзнятыя і іншыя важныя для малочнай вытворчасці пытанні, удзельнікі семінара адправіліся на МТК «Дайлідкі» КСУП «Гервяты».

У радзільным аддзяленні комплекса размова ішла пра догляд і кармленне навацельных кароў. Пра выпойванне кароў спецыяльным энергетычным напоем у першыя 20 хвілін пасля расцёлу расказала галоўны ветурач КСУП «Гервяты» Гражына Саўко. Абмеркавалі і пытанні кармлення і догляду за цялятамі.

У даільнай зале прысутныя пазнаёміліся з тэхналогіяй працэсу дойкі і апрацоўкі вымені кароў.

Акрамя гэтага, падчас семінара абмяркоўваліся сучасныя патрабаванні да якасці малака і яго лабараторнага аналізу.

Па словах першага намесніка ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Вольгі Умрыхінай, падобныя практыка арыентаваныя семінары стануць традыцыйнымі ў нашым раёне.

Кампетэнтна

Алег Нарэйка, выканаўчы дырэктар Гродзенскага абласнога аграпрамысловага саюза:

– Семінар быў накіраваны на павышэнне тэхналагічнай граматнасці ў першую чаргу кіраўнікоў сярэдняга звяна. Падчас семінару падрабязна былі разгледжаны ўсе тэхналагічныя этапы. Па вялікаму рахунку, тэхналогія вытворчасці малака на маленькіх фермах і на буйных комплексах не адрозніваецца. Галоўная задача – накіраваць працаўнікоў жывёлагадоўчай галіны на выстройванне дакладнай сістэмы ў рабоце, без якой нельга разлічваць на высокія паказчыкі. У гэтым сэнсе вельмі паказальны вопыт Брэстчыны, якая ўпершыню за апошнія гады выйшла ў лідары па вытворчасці малака.

 Падрыхтавала Алена ЮРКОЙЦЬ, фота аўтара.

ostrov-red.ganulich@tut.by

Текст: