Молочная “бронза” из конкурса профессионального мастерства операторов машинного доения едет на Островетчину

08:58 / 20.04.2017

doyarki1.jpgПа ініцыятыве Беларускага рэспубліканскага прафсаюза работнікаў АПК на Гродзеншчыне ўпершыню  прайшоў конкурс прафесійнага майстэрства аператараў машыннага даення. Удзел у ім прынялі 34 працаўнікі жывёлагадоўчай галіны ўсіх раённых цэнтраў.

Аператар машыннага даення КСУП “Гудагай” МТК “Германішкі” Ірына Эдвардаўна Свіла заняла ІІІ месца сярод старэйшых за 31 год даярак. На конкурсе Астравеччыну таксама  прадстаўляла яе калега з МТК “Малі” Наталля Іосіфаўна Маргентал.

Некалькі гадоў запар у лідарах раённай малочнай вытворчасці трымаецца КСУП “Гудагай”, а МТК “Германішкі” лічыцца адным з лепшых малочна-таварных комплексаў не толькі ў раёне, але і ў вобласці. За 2016 год кожная карова тут у сярэднім дала 9 500 тон малака, а валавы надой перавысіў 5,7 мільёнаў кілаграмаў. Менавіта таму звяно аператараў машыннага даення МТК “Германішкі” летась было прызнана лепшым у Гродзенскай вобласці.

 – Я з хваляваннем успрыняла навіну пра ўдзел у конкурсе прафесійнага майстэрства. За дапамогу ў падрыхтоўцы шчыра ўдзячна больш вопытным даяркам, начальніку комплексу Галіне Аляксандраўне Карвэцкай, галоўнаму ветурачу, – у тэлефоннай размове паведаміла Ірына Эдвардаўна Свіла. – Але хваляванне было дарэмным. Вельмі ўзрадавалася, калі даведалася, што заняла ІІІ месца, – гэта не толькі мая перамога, але і ўсяго калектыву МТК “Германішкі”.  

Да слова сказаць, конкурс складаўся з двух этапаў. Падчас тэарэтычнай часткі трэба было адказаць на 120 пытанняў, якія тычыліся не толькі фізіялогіі жывёл, але і ўстройства даільнага абсталявання. Спрыт і хуткасць падчас практычнай часткі даяркі дэманстравалі  на сучасных вучэбна-трэніровачных трэнажорах Гродзенскага дзяржаўнага аграрнага ўніверсітэта, якія імітуюць працэс аддачы малака.

На гэтым этапе журы, у склад якога ўвайшлі спецыялісты камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні аблвыканкама і прадстаўнікі ўніверсітэта, улічвала хуткасць, тэхналагічнасць і прадукцыйнасць працы.

Па выніках двух этапаў конкурсу ў тройку лепшых увайшла і аператар машыннага даення МТК “Германішкі” КСУП “Гудагай” Ірына Эдвардаўна Свіла.

Віншуем з добрым вынікам!
Текст: