На фінішнай прамой жніва – КСУП «Міхалішкі»

10:25 / 09.08.2019
У КСУП «Гервяты» і «Гудагай» ужо справілі дажынкі: зерне новага ўраджаю трапіла ў засекі. Да фінішнай прамой набліжаюцца і іншыя гаспадаркі раёна. Хлебаробам КСУП «Міхалішкі» засталося абмалаціць 30 % занятых пад збажыной плошчаў.

Напачатку тыдня наш карэспандэнт пабываў на страчанскіх нівах, дзе міхалішкаўскія хлеба­робы заканчвалі ўбіраць ячмень.

IMG_4695.jpg



– Пра ўраджайнасць збожжа­вых пакуль рана меркаваць: нават на адным участку ў розных месцах зерне сыплецца па-рознаму, – разважае дырэктар КСУП «Мі­ха­лішкі» Аляксей Паўлоўскі. – Рапс, пад які сёлета ў гаспадарцы было адведзена 400 гектараў, даў на круг 18 цэнтнераў – не рэкордны, канешне, ураджай, але лепшы за леташні. У мінулым годзе ўраджайнасць крыжакветка­вага была толькі 11 цэнтнераў з гектара. Збожжа сёлета таксама лепш урадзіла: сыплецца пад 25 цэнтнераў. 

На ўборцы новага ўраджаю ў КСУП «Міхалішкі» задзейнічаны во­сем камбайнаў, якія ў сярэд­нім за дзень абмалочваюць крыху больш за 100 гектараў, ці 4 % ад агульнай плошчы. 

– Маглі б, канешне, і больш, – працягвае Аляксей Міхайлавіч. – Але страчанскія нівы, дзе зараз заканчваюць убіраць ячмень, ні ў якое параўнанне не ідуць з міхалішкаўскімі: пагорак на пагорку, контурнасць палёў самая дробная ў раёне. Ды і ўраджайнасць спондаўскіх палеткаў ніжэйшая за сярэднюю па гаспадарцы: усяго 16 цэнт­не­раў з гектара. 

Шаснаццаты сезон запар на жніве працуе камбайнер Іван Юшчык, восем гадоў – на камбайне КЗС-1218.

– Самі бачыце, які ячмянёк ма­ленькі. Цяжка яго захапіць жат­кай і зрэзаць, – гаворыць хлебароб. – А вось азімая пшаніца вырасла на радасць – адно задавальненне было яе ўбіраць. 

IMG_4657 Юшчык Іван.jpg

Адзін з самых вопытных камбайнераў гаспадаркі Іван Юшчык


IMG_4700 Аноп Сяргей.jpg

Сяргей Аноп працуе на камбайне Астравецкай сельгастэхнікі


IMG_4661.jpg

Для памочніка камбайнера Сяргея Грынкевіча сёлетняе жніво – першае


Збожжавы клін гаспадаркі сёлета складае амаль 2 800 гектараў, з якіх 1 818 гектараў ужо абмалочаны. Не толькі рапс, але і пшаніцу, якая на круг дала 31,6 цэнтнера, хлебаробы ўжо цалкам зжалі.

IMG_4712 Рукойць Сяргей.jpg

Аператар зернесушыльнага комплекса Сяргей Рукойць разам з напар­нікамі ўжо пера­сушылі 3 000 тон збожжа


IMG_3838 Мілашэвіч Станіслаў.jpg

Станіслаў Мілашэвіч сёлета стаў прызёрам жніўнага спаборніцтва



Трэці год на жніве разам працуюць бацька і сын Валерый і Антон Дзенюшы. У дзень майго прыезду да жаданай тысячы тон камбайнерам не хапала некалькі дзясяткаў тон збожжа. Цікаўлю­ся ў хлебароў, якую культуру яны любяць найбольш. 

– Канешне, пшаніцу! – з усмешкай гаворыць Валерый Феліксавіч. – Яна  добра сыплецца.

IMG_4686 Дзенюш Валерый.jpg

Валерый Дзенюш неаднойчы першым у гаспадарцы намалочваў тысячу тон збожжа


– А я рапс, – прызнаецца Антон. – Гэта найбольш эканамічна выгадная сельскагаспадарчая культура. Нездарма яго чорным золатам называюць.

IMG_4688 Дзенюш Антон.jpg

Трэці год разам з бацькам на жніве працуе Антон Дзенюш

Па ўсім бачна, што вучоба на агранамічным факультэце Навагрудскага аграрнага каледжа для Антона не прайшла дарэмна. 

– Я не памыліўся з выбарам прафесіі, – працягвае памочнік камбайнера. – Хоць на ўборцы даводзіцца працаваць да поз­няга вечара, але мне гэта падабаецца. Агранамія – дакладна маё!

Другі год у КСУП «Міхалішкі» памочнікам брыгадзіра раслі­н­а­водчага ўчастка № 2 працуе Алег Кавалевіч. 

– Мая адпрацоўка ў гаспадарцы ўжо скончылася, але кантракт працягнуў яшчэ на месяц. Ну не кінеш жа справу падчас уборкі, – гаворыць аграном. – Думаў, што за два гады ўжо вывучыў усе землі, але моцна памыляўся. 

На адвозе збожжа не першы год працуе Станіслаў Бернюкевіч. 

– Каб ураджай атрымаць, у зямлю трэба ўгнаенне даць, – па-філасофску жартуе вадзіцель. – У гаспадарцы працую з 1985 года. На гэтым МАЗе збожжа важу дзясяты сезон.

IMG_4671 Бернюкевіч Станіслаў.jpg

Станіслаў Бернюкевіч адвозіць збожжа з поля на зернесушылку


Зярняты новага ўраджаю з поля трапляюць на зерне­су­шылкі.

IMG_4665 Варона Валерый.jpg

Вадзіцель Гроднарай­агра­сэр­ві­су Валерый Варона дапамагае міхалішкаўцам на ўборцы


– Зараз вільготнасць збожжа, якое прывозяць на наш комплекс, – каля 20 %, – расказвае загадчыца зернесушыльнага комплекса «ЛідАрай» Ірына Серакова. – Сушылка працуе круглыя суткі. За змену да патрэбнай кандыцыі даводзім да 250 тон збожжа. Надвор’е не падвяло б, тыдзень – і мы  ўбралі б увесь ураджай.

IMG_4708 Серакова Ірына.jpg

Загадчыца зернесушыльнага комплекса Ірына Серакова правярае вільготнасць збожжа


Текст:
Фото: Алёна Ганулич