Торговля придет и в третий микрорайон

10:41 / 06.08.2019

У сацыяльных сетках у групах «Астравецкай праўды» чытачы цікавіліся, ці з’явіцца ў трэцім мікрараёне Астраўца хаця б адзін магазін.

На пытанне адказвае намеснік старшыні райвыканкама Павел Мілешка:

– Згодна з генпланам будоўлі Астраўца ў трэцім мікрараёне запланавана ўзвядзенне гандлёвых аб’ектаў.

Милешко.jpg

Так, пад будаўніцтва гандлёвага аб’екта прыватнаму прадпрыемству перададзены ўчастак на перасячэнні вуліцы Дубраўнай і праспекта Энергетыкаў. Узвядзенне гэтага магазіна пачнецца ў бліжэйшы час – праект ужо зроблены.

У аддаленай перспектыве на Дубраўнай з’явіцца яшчэ адзін гандлёвы аб’ект – нядаўна на аўкцыёне ў арэнду быў выдзелены ўчастак для яго будаўніцтва. Аб тым, калі гэты магазін расчыніць свае дзверы для пакупнікоў, гаварыць пакуль рана. Спачатку яго трэба спраектаваць.

Текст: