Лідары жніва па стане на 31 ліпеня

14:09 / 01.08.2019

Паводле звестак райкама прафсаюза работнікаў АПК, па стане на 31 ліпеня лепшых вынікаў на ўборцы збожжавых і рапсу дасягнулі наступныя экіпажы камбайнераў, вадзіцелі, аператары:

0.jpg

КАМБАЙНЕРЫ

Валерый Віктаравіч ВАСІЛЬЧЫК і Вадзім Станіслававіч ЛУКОЙЦЬ з КСУП “Гервяты”, якія на камбайне КЗС-1218 намалацілі 1 122,7 тоны зерня і рапсу;

Валерый Віктаравіч БУЧЫНСКІ і Кірыл Вячаслававіч ПЛАЎСКІ з КСУП “Гервяты”, якія на камбайне КЗС-1218 намалацілі 1 063 тоны зерня і рапсу;

Андрэй Іванавіч ВІНЦКУСЬ і Мікіта Андрэевіч ВІНЦКУСЬ з КСУП “Гервяты”, якія на камбайне “Джон-Дзір-9660” намалацілі 1 051,5 тоны зерня і рапсу.

ВАДЗІЦЕЛІ:

На аўтамабілях МАЗ і КАМАЗ

Станіслаў Антонавіч МІЛАШЭВІЧ з КСУП “Міхалішкі”, які аўтамабілем КамАЗ-555102 перавёз 1 579,5 тоны зерня;

Вадзім Фёдаравіч КАЦЯШ з КСУП “Гервяты”, які аўтамабілем КамАЗ-5511 перавёз 1 457,9 тоны зерня;

Валерый Францавіч ЗМІТРОВІЧ з КСУП “Гудагай”, які аўтамабілем МАЗ-555102 перавёз 1 429,4 тоны зерня.

На аўтамабілях ГАЗ-САЗ

Валерый Вацлававіч ВЯЛІКІ з КСУП “Гервяты”, які аўтамабілем ГАЗ-САЗ-3507 перавёз 585,4 тоны зерня;

Валерый Рышардавіч КІРПА з КСУП “Гервяты”, які аўтамабілем ГАЗ-САЗ-3507 перавёз 471,7 тоны зерня;

Міхаіл Аляксандравіч СЕРАДОЎ з КСУП “Гервяты”, які аўтамабілем ГАЗ-САЗ-3507 перавёз 372,8 тоны зерня.

АПЕРАТАРЫ СУШЫЛЬНЫХ УСТАНОВАК:

Франц Францавіч ТОТЧЫК, Юрый Зянонавіч БАРАВІК, Анатоль Аляксандравіч САСНОЎСКІ з КСУП “Гервяты”, якія на сушылцы КЗСВ-30Г “ЛідАрай” правялі дасушку 3 438,1 тоны рапсу;

Юрый Іванавіч ЛЕНШЫН, Віталь Іванавіч БЯСЕЦКІ, Аляксандр Аляксандравіч САСНОЎСКІ з КСУП “Гервяты”, якія на сушылцы КЗСВ-30 правялі дасушку 3 344,5 тоны зерня;

Віталь Зыгмундавіч АНДРУШКЕВІЧ, Яўген Станіслававіч РАТКЕВІЧ, Вадзім Іванавіч АДАМКОВІЧ з КСУП “Гудагай”, якія на сушылцы “ГрынВэй” правялі дасушку 2 858,3 тоны збожжа.

Текст: Главный администратор