Хроніка вясенне-палявых работ на 14 красавіка

14:36 / 15.04.2019

Хлебаробы раёна засеялі 8 521 гектар, што складае палову яравога кліна.

На Астравеччыне набліжаецца да завяршэння сяўба ранніх збожжавых і зернебабовых культур. Паводле звестак сектара раслінаводства ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання, па стане на 14 красавіка аграрыі раёна засеялі 7 908 гектараў, што складае 87% ад плана.

Услед за гудагайцамі сяўбу ранніх збожжавых на мінулым тыдні завяршылі гервятцы і прыступілі да сяўбы аднагадовых траў і цукровых буракоў.

IMG_7290.jpg

У КСУП “Варняны” і “Міхалішкі” насенне ранніх збожжавых і зернебабовых (без уліку кукурузы), грачыхі і проса прыгарнулі ў глебу на плошчы 2 385 і 1 187 гектараў, што складае 84% і 81% ад плана адпаведна. Хлебаробы РУП “Астравецкі саўгас “Падольскі” раннімі культурамі засеялі 76% плошчаў.

Цукровыя буракі сеюць чатыры гаспадаркі раёна: КСУП “Гудагай”, “Гервяты”, “Варняны” і “Міхалішкі”. На пачатак тыдня насенне цукровікаў трапіла на 336 гектараў, што складае 21% ад плана.

Садзіць бульбу сёлета будуць толькі КСУП “Гудагай” і “Гервяты”. Гудагайцы ўжо пасадзілі 15 гектараў другога хлеба (15%).

Другая па важнасці задача для аграрыяў – своечасова падкарміць азімыя культуры. Першая падкормка яравых завершана. У другі раз мінеральныя ўгнаенні атрымалі 4 152 гектары (46%) збожжавых і 1 936 гектараў (79%) рапсу. Шматгадовыя травы падкормлены на плошчы ў 3 478 гектараў (66%), сенакосы і паша – на 3 813 гектарах (30%).

 З падсевам шматгадовых траў гаспадаркі раёна справіліся на 58%, насенне прыгорнута ў глебу на 1 518 гектарах. У цэлым па раёне закладзена 126 гектараў (26%) семяннікоў шматгадовых траў, з якіх 110 гектараў занялі бабовыя культуры.


Текст:
Фото: Алена Гануліч