С 28 августа обязанности директора КСУП “Ворняны” исполняет Елена Гладун

16:40 / 31.08.2017

З 28 жніўня выконваючай абавязкі дырэктара КСУП “Варняны” прызначана Алена Леанідаўна Гладун.

111.jpgАлена Леанідаўна нарадзілася ў вёсцы Дордзішкі Смаргонскага раёна. Пасля заканчэння мясцовай сярэдняй школы паступіла ў Гродзенскі сельскагаспадарчы інстытут, дзе атрымала спецыяльнасць заатэхніка.

Працоўную дзейнасць пачала ў Кушлянах Смаргонскага раёна, працавала ў райплемстанцыі, ва ўпраўленні сельскай гаспадаркі і харчавання Смаргонскага раённага выканаўчага камітэта. Апошнія чатыры гады ўзначальвала СПФ “Дрычын” ААТ “Мінскі малочны завод №1”, што ў Пухавіцкім раёне.

–– Мне спадабаліся як спецыялісты, так і працаўнікі КСУП “Варняны”. Галоўнае – я ўбачыла ў іх жаданне працаваць, – пракаментавала сваё прызначэнне выконваючай абавязкі дырэктара КСУП “Варняны” Алена Леанідаўна. – Вядома, праблем шмат. Будзем імкнуцца іх вырашаць. Ці атрымаецца – пакажа час.

Падрыхтавала Алена ГАНУЛІЧ


 

Текст: