Пластыкавыя вокны высокай якасці цяпер можна заказаць у Астраўцы

09:42 / 30.03.2011
1

Калі вы зразумелі, што вам неабходна абнавіць вокны ці паставіць аконныя сістэмы ў толькі што пабудаваны дом, то час задумацца пра выбар вытворцы, канструкцыі і самога матэрыялу. А ад вашага выбару залежыць многае – сама атмасфера памяшкання, камфортнасць тэмпературы, тэрмін службы, надзейнасць і ў цэлым ваш настрой.



СТАА “Клёнпласт” ажыццяўляе вытворчасць, продаж, а таксама мантаж вокнаў і дзвярэй з якасных ПВХ-профілю і фурнітуры нямецкай фірмы ARtec. За чатыры гады работы ў Літве і два гады – у Астраўцы прадпрыемства трывала ўмацавалася на гэтым рынку.

У 2009 годзе з-за фінансавага крызісу ў Літве адміністрацыяй фірмы СТАА «Клёнпласт» было вырашана перавезці лінію ў Астравец. Арандавалі ў РУП ЖКГ памяшканне, дзе размясціўся цэх “Клёнпласта”, і сталі працаваць. І сёння гэта адзінае прадпрыемства ў раёне, якое займаецца вытворчасцю пластыкавых вокнаў і дзвярэй.
Наладжаны працэс вытворчасці, праца кваліфікаваных спецыялістаў дазваляюць вырабляць розныя аконныя і дзвярныя канструкцыі еўрапейскага стандарту, што маюць усе неабходныя сертыфікаты якасці. Прадпрыемства аснашчана нямецкім абсталяваннем, якое дазваляе вырабляць цеплаахоўныя і гукаізалюючыя шклопакеты па перадавых тэхналогіях у розных канфігурацыях. Дарэчы, такім абсталяваннем можа пахваліцца не кожнае прадпрыемства – тут ёсць усё неабходнае для хуткага і якаснага вырабу канструкцый: аўтаматычны шрубавёрт, двухгаловая піла для рэзкі пластыкавага профілю, зачысны станок, двухгаловая зварка і іншае абсталяванне. А вытворчай магутнасці хопіць, каб вырабляць каля 80 вокнаў у дзень пры колькасці работнікаў 9 чалавек.
Надзейную работу канструкцый забяспечваюць якасныя камплектуючыя. Пагэтаму “Клёнпласт” у сваёй вытворчасці выкарыстоўвае высакаякасныя профільныя сістэмы і фурнітуру фірмы ARtec, якія закупляюць на аптовай базе ў Мінску. Пацвярджэннем добрай якасці ПВХ-профіля ARtec з’яўляюцца вынікі іспытаў: па значнай колькасці паказчыкаў профіль гэтай фірмы перавышае ўстаноўленыя нарматывы. А ў 2002 годзе ARtec быў удастоены Залатога Знака якасці “Расійская марка”.
Шкло заказваюць у Лідзе, адно з іх у шклопакеце польскае энергазберагальнае – яно пакрываецца спецыяльнай плёнкай, і цяпло надоўга затрымліваецца ў памяшканні. Шкло ўвогуле можа стаць асобным элементам дэкору: яго можна зрабіць люстраным ці таніраваным. Форма акна таксама можа быць рознай: квадратнай, прамавугольнай, арачнай. Акрамя таго, кліент сам можа выбраць колер канструкцыі – вокны і дзверы можна заламініраваць пад той колер, які вам даспадобы. Такім чынам, “Клёнпласт” справіцца з палётам вашай фантазіі і ў плане надзейнасці акна, і ў плане дызайну.
– Прадпрыемства вялікую ўвагу ўдзяляе ўстаноўцы пластыкавых вокнаў і дзвярэй, – расказвае дырэктар СТАА “Клёнпласт” Тадэвуш Іванавіч Янкоўскі. – Мантажныя работы праводзяцца выключна па ДАСТу кваліфікаванымі спецыялістамі, якія выконваюць замеры, потым дэманціруюць старыя вокны, устанаўліваюць новыя, робяць гідра- і параізаляцыю, манціруюць падаконнікі. “Клёнпласт” прадастаўляе гарантыйнае і паслягарантыйнае абслугоўванне. Гарантыя на фурнітуру – 5 гадоў, а тэрмін службы профілю – 50 гадоў.
Кліентамі прадпрыемства ў асноўным з’яўляюцца індывідуальныя заказчыкі, але ідуць заказы і ад арганізацый і прадпрыемстваў раёна і вобласці. Так, “Клёнпласт” ставіў вокны ў царкве Св. апосталаў Пятра і Паўла ў Астраўцы, у жылым доме ў Ашмянах, ёсць заказы ад некаторых прадпрыемстваў Астраўца і раёна.



7 прычын звярнуцца менавіта ў “Клёнпласт”:


1. “Клёнпласт” мае ўласную вытворчасць вокнаў і дзвярэй, таму прадпрыемства ў поўнай меры адказвае за якасць кожнай вырабленай пластыкавай канструкцыі.

2. Цэны на прадукцыю ніжэй, чым у іншых фірмах.

3. Вы атрымаеце толькі якасную прадукцыю: дзейнічае строгі кантроль якасці на матэрыялы, работу і гатовыя вырабы.

4. Надзейная гарантыя на вокны і дзверы ПВХ.

5. Індывідуальны падыход да кожнага заказчыка – усе вашы пажаданні будуць улічаны.

6. Дзейнічае накапляльная сістэма скідак.

7. “Клёнпласт” знаходзіцца ў Астраўцы, а значыць вам не давядзецца чакаць спецыяліста пры ўстаноўцы акна, пры яго рэгуліроўцы ці рамонце.


Падрыхтавала Вольга ШОЎКУН.