Колькі ў Астраўцы каштуе "свой кут"?

09:50 / 05.05.2010

У нашым раёне ўзрастае попыт на жыллё – гэта звязана з перспектывай развіцця горада і прыцягненнем на будаўніцтва Астравецкай атамнай электрастанцыі тысяч работнікаў. У рэкламны аддзел рэдакцыі звяртаецца ўсё болей людзей, якія шукаюць жыллё ў Астраўцы, – хочуць зняць на час ці набыць ва ўласнасць. Карэспандэнт “Астравецкай праўды” вырашыў правесці журналісцкае расследаванне пра рынак жылля ў нашым пасёлку.


“Алё, вы прадаеце кватэру?”
З такім пытаннем я звярнулася да прыватных асоб, якія за апошні час змяшчалі ў газеце аб’явы аб продажы кватэр ці дамоў. Зазначу, што падобных аб’яў не так шмат і час ад часу яны паўтараюцца. Відаць, зусім не так проста прадаць кватэру. Магчыма, людзі лічаць за лепшае пабудаваць жыллё ў новым доме – атрымліваецца хоць і даражэй, але ж у растэрміноўку. Дарэчы, аднапакаёвыя кватэры не прадае амаль ніхто – іх у Астраўцы, наколькі я ведаю, увогуле вельмі мала. Двухпакаёвыя кватэры, якія мне прапаноўвалі, падзяляліся на дзве катэгорыі – з пячным ацяпленнем і “выгодамі” на вуліцы прыкладна за 16 тысяч долараў, і добраўпарадкаваныя, цэны на якія вагаюцца ад 25 да 30 тысяч умоўных адзінак. За трохпакаёвую рэкламадаўцы просяць прыкладна 40-45 тысяч долараў (у Смаргоні трохпакаёвую мне прапанавалі купіць за 50 тысяч “зялёных”).
Што тычыцца дамоў, то ў вёсках можна купіць дом за 7-15 тысяч умоўных адзінак, а ў Астраўцы мне прапаноўвалі за 25 тысяч.
Мяркуецца, што ў перыяд будаўніцтва атамнай электрастанцыі вырастуць і цэны, і попыт на жыллё ў Астравецкім раёне. Хаця пакуль што асаблівай актыўнасці ў сферы продажу-куплі не назіраецца.


Пабудаваць з дзяржпадтрымкай?
Рынак будаўніцтва жылых памяшканняў з’яўляецца планавым, і яго паказчыкі строга кантралююцца дзяржавай. Адной з асноўных характарыстык беларускага рынку жылля з’яўляецца штогадовае павелічэнне жылой плошчы, якая ўводзіцца ў эксплуатацыю. Сёлета ў Астравецкім раёне запланавана ўвесці ў эксплуатацыю 23,5 тысячы квадратных метраў жылля. Гэта больш, чым у 2009 годзе, калі было пабудавана 18 959 квадратных метраў , з іх на вёсцы – 4546. Сёлета львіную долю аб’ёму складзе жыллё для будаўнікоў АЭС – тры жылыя дамы агульнай плошчай 13 882 квадратныя метры.  Папулярнасцю карыстаецца недвижимость в подмосковье. Акрамя таго, будуць пабудаваны 40-кватэрны і 20-кватэрны кааператыўныя жылыя дамы, 40 жылых дамоў у сельскай мясцовасці. Мяркуецца, што не менш чым 7 дамоў узвядуць індывідуальныя забудоўшчыкі.
Пабудаваць кааператыўную кватэру ці дом і атрымаць падтрымку дзяржавы ў выглядзе льготнага крэдыту могуць толькі тыя, хто мае патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў і стаіць на чарзе ў Астраўцы ці сельскім Савеце. Пра гэта мы пісалі ў адным з нумароў нашай газеты (№79 за 14 кастрычніка 2009 года). Хаця за той час адбыліся і некаторыя змяненні. Так, кошт аднаго квадратнага метра агульнай плошчы кватэр ў Астраўцы на 1 мая складае ўжо 2 313 639 беларускіх рублёў (для параўнання – у Мінску больш за чатыры мільёны рублёў), а індывідуальных дамоў – 1 736 520. Банк крэдытуе 100 працэнтаў на льготных умовах з разліку 20 метраў квадратных на чалавека з выдачай крэдыту на сорак гадоў пад 1 працэнт гадавых (раней крэдытавалася 95 працэнтаў пад 3
Карацей кажучы, пакуль не падняліся цэны на жыллё, пакуль мы яшчэ падпадаем пад катэгорыю горада з колькасцю насельніцтва менш за 20 тысяч чалавек і можам карыстацца такімі прывілеямі, як атрыманне крэдыту на сорак гадоў пад адзін працэнт, трэба лавіць удачу за хвост, і калі ёсць такая магчымасць – будаваць ці набываць сабе “дах над галавой”.
Вольга ШОЎКУН.