Білеты на канцэрт Стаса П’ехі выйграла астраўчанка Надзея Ляшнеўская

17:03 / 26.03.2019

Пераможцай розыгрышу двух білетаў на канцэрт расійскага спевака Стаса П’ехі, які 27 сакавіка адбудзецца ў Астраўцы, стала васьмікласніца Надзея Ляшнеўская.

 Напярэдадні канцэрта Надзея завітала ў рэдакцыю, каб атрымаць сертыфікат пераможцы.

1123.jpg

– Вельмі ўзрадавалася, што мне выпаў шчаслівы шанс атрымаць бясплатныя білеты, – усміхаецца дзяўчынка. – Да гэтага некалькі разоў удзельнічала ў рэдакцыйных конкурсах і розыгрышах, але ўдача праходзіла міма. На канцэрт Стаса П’ехі пайду разам з мамай – яна радавалася выйгрышу яшчэ больш, чым я!

 Рэдакцыя газеты “Астравецкая праўда” віншуе пераможцаў і дзякуе партнёру розыгрыша – сектару культуры Астравецкага райвыканкама – за прадстаўленыя білеты.


 


Текст:
Фото: Елена Ярошевич