Рэдакцыя аб'яўляе фотамарафон "Мая любімая газета"

16:21 / 17.03.2019

Сёння мы аб’яўляем чарговы фотамарафон пад назвай “Мая любімая газета” – і чакаем ад вас фотаздымкаў і расповедаў, якія сведчаць пра дружбу з “Астравецкай праўдай” вас, вашых блізкіх, сяброў ці нават “братоў меншых” – прастора для фантазіі, як і колькасць здымкаў для фотамарафона, не абмежавана! Фотаздымкі можна дасылаць на электронны адрас рэдакцыі ostrov_red@tut.by ці пакідаць у каментарыях у групах “Астравецкай праўды” у сацыяльных сетках.

1.jpg

22.jpg

3.jpg

Апошні дзень прыёму здымкаў на фотамарафон – 25 сакавіка, 17 гадзін.

Усе фотаздымкі і гісторыі ўвойдуць у спецыяльны “Фотаальбом”, які з’явіцца на нашым сайце пасля завяршэння марафона, а лепшыя з іх будуць надрукаваны на старонках “Астравецкай праўды”. Пераможца ж фотамарафону, якога вызначыць рэдакцыя, атрымае прыз: квартальную падпіску на раённую газету (на які менавіта квартал, шчасліўчык вызначыць сам).

Крыху больш тыдня засталося да завяршэння падпіскі на другі квартал на перыядычныя выданні – у ліку якіх, мы ўпэўнены, ёсць і раённая газета “Астравецкая праўда”. Выпісвайце і чытайце “Астравецкую праўду”, рабіце фотаздымкі з любімай газетай, расказвайце свае гісторыі, удзельнічайце і перамагайце ў нашых конкурсах – і будзем сябраваць і надалей!

Текст: Главный администратор