Чацвёра журналістаў “Астравецкай праўды” папоўнілі шэрагі саюза журналістаў

10:03 / 02.01.2019

535.jpgНапярэдадні Новага года пярвічка Беларускага саюза журналістаў, што створана пры рэдакцыі «Астравецкай праўды», павялічылася адразу на чатыры чалавекі. У гэтую самую масавую і ўплывовую журналісцкую арганізацыю, якая нядаўна адзначыла сваё 60-годдзе, прынялі Вольгу Хацяновіч, Алёну Гануліч, Святлану Фёдараву і Рыту Дрэму.

Цікавыя артыкулы, рэпартажы, расследаванні гэтых таленавітых журналістак не раз адзначаліся як калегамі, так і чы­та­чамі «Астравецкай праўды». Нягледзячы на малады ўзрост і непрацяглы час работы ў рэдакцыі, яны ўжо гучна заявілі пра сябе ў абласной і рэспубліканскай прафесійных суполках. Так, Вольга Хацяновіч летась была прызнана лепшым журналістам вобласці, Святлана Фёдарава двойчы станавілася прызёрам рэспубліканскага творчага конкурсу, прысвечанага дзейнасці МНС, а Алёна Гануліч летась стала пераможцай абласнога, а сёлета – прызёрам рэспубліканскага конкурсу на лепшае асвятленне жніва. Агульныя перамогі «Астравецкай праўды» каваліся ў тым ліку і іх працай.

Верыцца, што членства ва ўплы­во­вай грамадскай арганізацыі дасць новы імпульс творчасці нашых калег. Віншуем іх і жадаем новых перамог і журналісцкай самарэалізацыі!

Текст: Нина Рыбик