Выйти из квартиры? Без проблем!

10:23 / 16.08.2018
10945
1

Што адчувае чалавек, які можа ў любы момант, калі яму захочацца, зайсці ў свой дом ці кватэру – і гэтак жа свабодна пакінуць іх? “Нічога!” – пацісне плячыма большасць нашых чытачоў, якія робяць гэта па дзясятку разоў за дзень, нават не задумваючыся.

Але ёсць людзі, для якіх такая простая магчымасць – найвялікшае шчасце, для многіх – недасягальнае.

 Днямі гэтае шчасце змог адчуць цудоўны хлопец Жэня Янушкевіч, які з-за трагічнага выпадку аказаўся ў інваліднай калясцы. І дапамаглі яму зведаць гэтае пачуццё вы – многія з вас, нашы шаноўныя чытачы: усе, хто ўдзельнічаў у зборы сродкаў для таго, каб каля дома Янушкевічаў у Міхалішках ўстанавілі электрапад’ёмнік, без якога кожны выхад з чатырох сценаў кватэры у “вялікі свет” маладому чалавеку, а найперш – яго бацькам даваўся з неймавернай цяжкасцю.

75.jpg


– Мы бязмерна ўдзячны ўсім, хто дапамог нам сабраць грошы на электрапад’ёмнік, – гаворыць мама Жэні Тэрэса Вацлаваўна. – Найперш – старшыні райвыканкама Ігару Яраслававічу Шалудзіну і яго намесніку Віктару Збігневічу Свілу. А таксама – супрацоўнікам цэнтра сацыяльнай абароны насельніцтва, рэдакцыі “Астравецкай праўды”, работнікам культуры і артыстам, якія арганізавалі і правялі дабрачынны канцэрт, усім людзям, імён якіх мы не ведаем, але якім хочам сказаць вялікі дзякуй за дапамогу і падтрымку. Было сабрана 4200 рублёў – гэтых грошай крыху не хапала для таго, каб зрабіць і ўстанавіць электрапад’ёмнік. Але людзі з добрай душой жывуць не толькі на Астравеччыне: рабочыя ПУП “Аптон” з Заслаўя пагадзіліся зрабіць нам скідку якраз да сабранай сумы.


Цяпер Жэня сам, з дапамогай пульта, можа кіраваць сваёй мабільнасцю: спусціцца на электрапад’ёмніку ўніз – і падняцца назад у кватэру.

Думаецца, людзям, якія ахвяравалі грошы на набыццё і ўстаноўку электрапад’ёмніка для таленавітага маладога чалавека Жэні Янушкевіча, таксама задаволены, што ўсе разам, кожны сваёй пасільнай дапамогай, змаглі зрабіць вялікую добрую справу.

Рабіце дабро – і яно, шматразова прымножыўшыся, вернецца да вас! Праверана!


Текст: Нина Рыбик
Комментарии
0
Гость
Очень хорошая новость! Безумно рады за Женю, хоть лично с ним не знакомы.
Имя Цитировать 0
Оставить комментарий
Текст сообщения*
Защита от автоматических сообщений