Дзень нараджэння “Астравецкай праўды” адзначылі разам

18:18 / 29.05.2018

Дзень нараджэння “Астравецкай праўды”, першы нумар якой выйшаў у свет 29 мая 1941 года, рэдакцыя газеты адзначыла разам са сваімі чытачамі, сябрамі, падпісчыкамі.

IMG_0591 .jpg

Кажуць, што падзея, якая адбылася ўпершыню, – гэта ўсяго толькі факт; калі яна адбылася ў другі раз – гэта ўжо традыцыя, а ў трэці – звычка. Хочацца спадзявацца, што святкаванне дня нараджэння “Астравецкай праўды” стане добрай звычкай, якая штогод 29 мая будзе збіраць разам астраўчан – а пакуль што гэтая традыцыя: у дзень першага выхаду газеты сустракацца на пляцоўцы перад раённым вузлом паштовай сувязі, каб разам адзначыць дзень нараджэння любімай газеты.

Усё было, як звычайна – цёпла, утульна, па-хатняму.

 І разам з тым – асабліва. 

IMG_0570 копия.jpg

Рэдакцыя пазнаёміла чытачоў са сваёй нованароджанай донечкай – АПэшкай, якая вельмі імкліва прапісалася на старонках газеты. Павіншавала пераможцаў рэдакцыйнага конкурсу “Шчаслівыя разам”. Правяла віктарыну, пераможцам якой – таксам па традыцыі! – стала Ванда Міхайлаўна Вайшанаровіч. Разыграла сярод удзельнікаў імпрэзы прызы ад раённай газеты. Выслухала ў свой адрас шмат цёплых віншаванняў і пажаданняў: калектыў віншавалі заснавальнікі – старшыня раённага Саветаў дэпутатаў Ірына Эдуардаўна Тальчук і  намеснік старшыні райвыканкама Віктар Збігневіч Свіла, чытачы і няштатныя аўтары. 

Падарункам ад газеты для ўсіх, хто ў той дзень выпісаў “Астравецкую праўду”, сталі сувеніры ад рэдакцыі. Пераможцы віктарыны і латарэі атрымалі прызы. А ўсе, хто прыйшоў на дзень нараджэння любімай газеты – добры настрой, які гасцям дарылі не толькі журналісты, але і артысты Павел Букель, Злата Мінкілевіч, Дзмітрый Максімаў і юныя танцоры Паліна Субко і Арсеній Філіпаў.

IMG_0167.jpg

IMG_0185.jpg

IMG_0240.jpg

IMG_0254 копия.jpg

IMG_0295.jpg

IMG_0314 копия.jpg

IMG_0327.jpg

IMG_0370.jpg

IMG_0400 копия.jpg

IMG_0508.jpg

IMG_0550.jpg

IMG_0200 копия.jpg

IMG_0483 копия.jpg

IMG_0534 копия.jpg

IMG_0559 .jpg

IMG_0610 .jpg



Текст: Нина Рыбик
Фото: Антон Мальшевский