АПэшка запрашае на дзень нараджэння АП

10:17 / 25.05.2018
7447

АПэшка радость.jpg

У мінулым годзе рэдакцыя святкавала дзень нараджэння “Астравецкай праўды” без мяне. А сёлета – вось яна я! Запрашаю на свята!

Самае любімае свята ва ўсіх дзяцей – і ў мяне, вядома ж, таксама, –  дзень нараджэння. Толькі ў мяне дзень нараджэння двайны, бо святкуецца разам з днём нараджэння “Астравецкай праўды”, 29 мая.

Я ўсіх-усіх запрашаю на наш дзень нараджэння! Там мы нарэшце зможам пазнаёміцца асабіста!

А яшчэ цікаўныя чытачы змогуць у гэты дзень пазнаёміцца з маімі бацькамі-журналістамі і задаць ім самыя розныя, нават асабістыя і правакацыйныя пытанні: яны абяцалі, што адкажуць на ўсе! І кожны жадаючы зможа сказаць усё, што ён думае пра нас.

Скажу па сакрэту: журналісты таксама збіраюцца пра тое-сёе спытаць у чытачоў, а тыя з іх, хто дасць найбольш правільных адказаў, атрымае прызы. Зрэшты, прызы атрымаюць ўсе, хто выпіша ў той дзень раённую газету – падпіска будзе прымацца прама на святочнай пляцоўцы.

А яшчэ мы падчас свята ўзнагародзім сем’і Сазон і Пілецкіх, якія сталі пераможцамі рэдакцыйнага конкурсу “Шчаслівыя разам”.

І, вядома ж, будуць іншыя прыемныя неспадзяванкі.

Прыходзьце, нашы сябры і чытачы! Я, ваша АПэшка, і мае бацькі-журналсіты будзем вас вельмі чакаць.

Сустрэнемся 29 мая, у аўторак, у 13 гадзін, на пляцоўцы каля будынка пошты!

Ваша АПэшка

 

Текст: Администратор сайта
Оставить комментарий
Текст сообщения*
Защита от автоматических сообщений