Журналісты раёнкі сустрэліся з жыхарамі Варнян

09:36 / 15.02.2018

Праводзіць дні “Астравецкай праўды” у тым ці іншым кутку Астравеччыны, у аграгарадках і невялікіх вёсках, стала ўжо адной з рэдакцыйных традыцый. Чымсці гэтыя сустрэчы розняцца, у нечым яны падобныя, але нязменным застаецца адно: шчырая размова чытачоў і журналістаў.

IMG_1781.jpg

Так было і на гэты раз. Чытачы і гледачы ўдзельнічалі ў віктарыне, прысвечанай гісторыі і сучаснасці “Астравецкай праўды” – і аказалася, што нават тыя старонкі жыцця рэдакцыі, якія не адлюстроўваюцца на старонках газеты, людзі добра ведаюць. Найбольш правільных адказаў на пытанні віктарыны дала няштатны аўтар газеты Святлана Еўтушэнка – яна і атрымала рэдакцыйны прыз: кнігу Ніны Рыбік “Скрыжаванні” з аўтографам аўтара.

IMG_1877.jpg

Дарэчы, Святлане Васільеўне у той вечар пашанцавала двойчы: яна стала яшчэ і адной з пераможцаў розыгрышу прызоў і атрымала каляровы рэдакцыйны квартальны каляндар. Некаму ў якасці падарункаў на памяць аб сутрэчы дастаўся кубак з лагатыпам “АП”, кніжкі яе сённяшніх і былых аўтараў, салодкія падарункі. А галоўны прыз – падпіску на “Астравецкую праўду” на другі квартал – сваёй шчаслівай рукой выцягнуў для сябе старшыня Варнянскага сельвыканкама Аляксандр Вярбовіч.

IMG_1870.jpg

У той вечар гучалі музыка і песні, вершы і байкі, вясёлы смех і дасціпныя жарты. А таксама – словы падзякі журналістам за іх работу, парады, наказы. Якія, безумоўна, будуць прыняты да выканання – і ў будучым, варта спадзявацца, газета “Астравецкая праўда”, яе сайт і телепраграма стануць яшчэ больш цікавымі, аператыўнымі, карыснымі.

IMG_1886.jpg

IMG_1864.jpg

IMG_1846.jpg

IMG_1844.jpg

IMG_1818.jpg

IMG_1811.jpg

IMG_1823.jpg

IMG_1783.jpg

Так што заставайцеся з намі – і будзем сябраваць і надалей!

Ніна АЛЯКСЕЕВА




Текст: Главный администратор
Фото: Алена Гануліч