Акцыя «Чысты лес» пройдзе на Астравеччыне 19 кастрычніка

09:19 / 12.10.2019

Астравецкі лясгас запрашае ўсіх ахвочых прыняць удзел у добраахвотнай традыцыйнай акцыі «Чысты лес», якая сёлета пройдзе 19 кастрычніка. Кампанія па навядзенні парадку ў лясным фонде прысвечана Году малой радзімы.

515646513.jpg

Упершыню акцыя прайшла ў 2010 годзе. За гэты час у ёй паўдзельнічалі сотні людзей: па добрай традыцыі разам з лесаводамі кожны год на ўборку лесу выходзяць школьнікі, прадстаўнікі працоўных калектываў і грамадскіх аб’яднанняў.

Як адзначыў намеснік дырэктара ДЛГУ «Астравецкі лясгас» Пётр Крупеньчык, сёлета кожны школьнік, які паўдзельнічае ў акцыі, атрымае ад лесагаспадарчай установы сувернір.

Пра падвоз і інвентар паклапоціцца Астравецкі лясгас, з вас – толькі жаданне. Для гэтага дастаткова звярнуцца ў лясніцтва па месцы жыхарства ці лясгас. Больш падрабязную інфармацыю можна даведацца па тэлефоне 78-7-94 і на сайце ДЛГУ «Астравецкі лясгас» www.ostrovles.by

Текст: Главный администратор